Вы тут

Крэдытныя гісторыі будуць яшчэ больш дэталёвыя


У першы дзень трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу дэпутаты прынялі ў другім чытанні папраўкі ў Закон «Аб крэдытных гісторыях».


Згодна з праектам закона, цяпер функцыі Нацыянальнага банка ў сферы выкарыстання інфармацыі, якая ўваходзіць у крэдытную гісторыю, вызначаны больш дакладна.

Акрамя таго, пашыраны пералік суб'ектаў, на якіх распаўсюджваецца дзеянне самога закона, — у яго ўвайшлі адкрытае акцыянернае таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», а таксама мікрафінансавыя і лізінгавыя арганізацыі. Для ўмацавання ўстойлівасці банкаўскай сістэмы ў законапраекце прадугледжана адлюстраванне ў крэдытных гісторыях груп рызыкі, згодна з якімі банк вызначыў той ці іншы актыў.

Усяго на пасяджэнні трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў было разгледжана 12 пытанняў. Былі ратыфікаваны дагавор аб супрацоўніцтве з Суданам, пагадненне аб фінансаванні трансгранічнага супрацоўніцтва па дзвюх восях — Латвія—Літва—Беларусь і Польшча—Беларусь—Украіна. Таксама дэпутаты прынялі інвестыцыйнае пагадненне з Грузіяй, змены ў Закон аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама разгледзелі дакументы, прысвечаныя зменам у Дэкрэтах №3 і №4.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.