Вы тут

Дзіўныя пажары запаліла восень


Фота аўтара

Сёння ў нашай краіне ўспыхнуў сапраўдны "біялагічны пажар". Справа ў тым, што вяршынны караед – маленькі жук даўжынёй усяго каля 3 мм – летам гэтага года стаў сапраўдным прыродным бедствам для беларускіх хвойнікаў. Што адбываецца з дрэвамі і як пазбавіцца ад гэтага бедства,  даведалася ў спецыялістаў Вераніка Коласава (матэрыял “Сосновый диверсант”).

Бясспрэчна, актуальнымі пытаннямі застаюцца ў нашай краіне раздзельны збор і перапрацоўка адходаў. Яшчэ некалькі гадоў таму ўсё смецце згружалі ў адзін бак. Сёння ж беларусы сартуюць змесціва смеццевага вядра па чатырох рознакаляровых кантэйнерах. Аднак замест патрэбных адходаў у іх знаходзяць і бытавое смецце, з-за чаго ўсё змесціва адпраўляецца на палігон. Яшчэ адна праблема ў тым, што добрасумленныя людзі імкнуцца адсартаваць па максімуме, таму выкідваюць усё візуальна падобнае да пластыку ў жоўты кантэйнер. Аднак, дзе гарантыя таго, што і гэтае смецце не прымуць за змяшанае і не адвязуць ўвесь бак на палігон са смеццем? На гэтыя пытанні адказвае Кацярына Кірэева ў матэрыяле «Лишние отходы».

Мінская рака Свіслач ужо больш за 50 гадоў лічыцца самай бруднай у краіне. На думку спецыялістаў, ваду ў ёй трэба развесці ў тры разы, каб шкодныя рэчывы не перавышалі нарматывы. Прычына — няякаснае ачышчальнае абсталяванне, а гэта значыць, што "здароўе" вадаёмаў сёння залежыць толькі ад "сумленнага" слова вытворцы. Як захаваць чыстую ваду і знайсці баланс паміж экалогіяй і эканомікай, абмеркавалі спецыялісты ў матэрыяле Кацярыны Кірэевай “Как спасти белорусские реки?”.

Тым не менш, у нашай краіне жывуць неабыякавыя і актыўныя людзі, якія навучыліся вырошчваць лекавыя расліны, атрымалі новую працу і сталі часткай дружнай каманды адной з шаснаццаці пілотных ініцыятыў, якія рэалізуюцца ў рамках праекту "Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да "зялёнай" эканомікі", аб чым зноў расказвае Кацярына Кірэева.

Наша пастаянная рубрыка “Метэаклуб” распавядзе пра аднаўляльныя крыніцы энергіі, якія аднаўляюцца натуральным шляхам: энергія сонечнага выпраменьвання, энергія ветру, водных патокаў, расліннай біямасы, а таксама геатэрмальная энергія. Яны чыстыя і практычна невычарпальныя, а паколькі сёння ў свеце пастаянна расце спажыванне электраэнергіі, і дастаткова востра стаіць пытанне абмежаванасці паліўна-энергетычных рэсурсаў, то ўсё больш актуальным становіцца выкарыстанне менавіта гэтых крыніц энергіі. Пра гэта раскажа Яраслава Сакалоўская, інжынер-метэаролаг Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У новай, але ўжо ўпадабанай нашымі чытачамі рубрыцы “Знакамітыя сады сусвету” Аляксандр Вашчанка раскажа пра тое, як  Ніл стварыў Егіпет, як без жыватворнай вады ў пустыні не змагла б узнікнуць і расквітнець адна з самых старажытных у свеце цывілізацый. Наш аўтар сам наведаў гэту найцікавейшую краіну і распавёў пра традыцыі садаводства ў Егіпце, якія не толькі захаваліся да нашага часу, але і пашырыліся за кошт культывавання новых пладовых раслін. Уздоўж берагоў Ніла з’явіліся плантацыі апельсінаў, бананаў, клемянцінаў і іншых экзатычных культур, якія запатрабаваны на сусветным рынку!

Але вернемся на Радзіму і звернем увагу на гіганта сярод самых маленькіх жыхароў лесу – жука-аленя. Убачыць яго — гэта магчымасць, якая прадастаўляецца нямногім. Сёння від знікае з-за лесагаспадарчай дзейнасці чалавека: памяншаюцца плошчы дуброў (іх замяняюць на хуткарослыя хвойныя пароды), праводзяцца рэгулярныя санітарныя “чысткі” лясоў ад старых дрэў (прыбіраюцца буйныя мёртвыя дрэвы, прыдатныя для развіцця лічынак). Да таго ж, лясныя масівы і паркі апрацоўваюцца пестыцыдамі. Спецыялісты прапануюць увесці меры па ахове гэтых жукоў-гігантаў,  але пакуль гэтыя прапановы так і застаюцца на паперы. Тым не менш, начальніку навуковага аддзела нацыянальнага парку "Прыпяцкі" ўдалося стварыць сваю мікрапапуляцыю на тэрыторыі прысядзібнага ўчастка і павялічыць колькасць жука-аленя! Пра гэта – у матэрыяле «Краснокнижные гладиаторы».

Большасці чытачоў старонкі "Экапарады ад Машы Зялёнай" (школьнікам і студэнтам) верасень нясе новыя веды і, вядома ж, сустрэчу з сябрамі, якіх яны не бачылі цэлыя тры месяцы вакацый. Але разам з радасцю прыходзіць і сум, бо пачынаюцца халады, надыходзіць сезон дажджоў, і зусім не хочацца гуляць на вуліцы пасля заняткаў. Лепш хутчэй дадому, пад дах... Як жа праводзіць свой вольны час у гэтую пару цікава, з карысцю ды яшчэ экалагічна? Пра гэта вы даведаецеся з нататкі “Экалагічны вольны час”.

Наш пастаянны аўтар Лідзія Перасыпкіна ў матэрыяле "Рыбка золотая" распавядзе пра звычайную рыбу, якую фантазія мастакоў ператварыла ў знак цякучасці.

Фотарэпартаж Анатоля Кляшчука “Па сцяжыне Бярэзінскага Балотніка” правядзе па міфалагічных сцежках беларускіх лясоў, аздобленых незвычайнымі скульптурамі.

Пастаянныя рубрыкі “Кот и пес” зацікавяць уладальнікаў хатніх гадаванцаў і раскажуць пра правільныя адносіны паміж сабакам і чалавекам ("Чего хотят владельцы?”) і пра тое, як засцерагчы свайго ката падчас рамонту ("Кошка и ремонт”).

Аксана Яноўская зноў наведалася на лецішча да знакамітасці: музычны кіраўнік  ансамбля “Сябры”, кампазітар, аўтар многіх хітоў Мікалай Сацура раскажа пра свае клопаты на сядзібе.

Пра гэта і пра многае іншае чытайце на старонках “Роднай прыроды”.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.

Грамадства

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Лішняя вага, бяссонніца, прылівы, парушэнні ціску і астэапароз — далёка не ўсе праявы, якія падпільноўваюць жанчыну ў пэўным узросце. 

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.