Вы тут

Няма пытанняў. Чужых


Алу Браніславаўну Губарэвіч у Дзяржынскім раёне добра ведаюць у першую чаргу як чалавека, які займае актыўную пазіцыю ў грамадскім жыцці. І не дзіва — стараста вёскі, старшыня дзяржынскай раённай арганізацыі беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, малодшая медыцынская сястра Чырвонага Крыжа.


Ала Гу­ба­рэ­віч (у цэнт­ры) ра­зам з баць­ка­мі  ў сва­ёй род­най вёс­цы.

Ала Браніславаўна — стараста сваёй роднай вёскі Гарбузы. Менавіта тут яна жыве, тут жывуць яе бацькі, таму ўсе пытанні для старасты — як свае. Два разы на год у вёсцы абавязкова наводзіцца парадак не толькі каля закінутых дамоў. З усімі ахвотнымі (а іх заўжды нямала) збіраюць смецце, чысцяць тэрыторыі вадаёмаў, даглядаюць могілкі. Акрамя таго, разам з юнымі валанцёрамі з Негарэльскай сярэдняй школы Ала Губарэвіч арганізавала шэфства над адзінокімі пажылымі жыхарамі. За ўдзел у вырашэнні праблем землякоў у 2010 годзе яна была абраная дэпутатам Негарэльскага сельскага Савета.

Каб было дзе бавіць вольныя вечары, асабліва калі пачынаецца холад, Ала Браніславаўна разам з блізкімі па духу, творчымі і актыўнымі аднавяскоўцамі стварылі ініцыятыўную групу «Спадчына».

З дзець­мі пя­тай зме­ны дзі­ця­ча­га ла­ге­ра.

— Калі ў бібліятэцы, калі ў мяне дома ладзім дзявочнікі, — усміхаецца жанчына. — П'ём гарбату, пірагі пячом і, вядома ж, спяваем...

Сямнаццаты год яна з'яўляецца нязменным старшынёй пярвічнай арганізацыі ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам». Таксама Ала Губарэвіч у ліку ініцыятараў штогадовага раённага фестывалю творчасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Запалі сваю зорку», а яшчэ — арганізатар пятай змены для дзетак з асаблівасцямі ў дзіцячым лагеры пасёлка Энергетыкаў «Дружба». Праблемы такіх малых — знаёмыя жанчыне, на жаль, не па чутках. Страта дачкі, цяжкае захворванне сына пакінулі зарубкі на сэрцы, але не зламалі моцны дух і рашучы характар. Больш за тое, Ала Браніславаўна знайшла ў сабе сілы быць надзейнай апорай і падтрымкай для многіх людзей.

Вёс­ка Гар­бу­зы.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара

Дзяржынскі раён

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.