Вы тут

У сезон збору журавін адны шчыруюць на балоце, а іншыя плацяць штрафы


Хоць на Палессі ўсе добра ведаюць, калі можна пачынаць нарыхтоўваць ягады, але ж многія паспяшаліся.


Так, у Хатыніцкім лясніцтве Ганцавіцкага раёна дзве жанчыны збіралі журавіны за тры дні да афіцыйнага дазволу, а цяпер аплачваюць штрафы. Як расказаў начальнік Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей КРЫСЮК, у кожнай у вядры было па кілаграме ягад. А штраф, кошт і кампенсацыя ўрону прыродзе ў суме пацягнулі на 62 рублі. Дарагавата, згадзіцеся, для кіло журавін.

Столінская міжраённая інспекцыя тым часам прыцягвае да адміністрацыйнай адказнасці асобных грамадзян Украіны. Жыхарам памежжа дазволена збіраць дзікаросы на асобных участках нашай тэрыторыі, але папярэдне грамадзяне суседняй краіны павінны заплаціць устаноўлены правіламі збор. Некаторыя ж так спяшаюцца па ягады, што пра аплату «забываюць». Вось і даводзіцца потым плаціць штраф.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Цана паспешлівасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.