Вы тут

На Мядзельшчыне затрымалі грамадзяніна, які здабываў рыбу электратокам


На беразе возера Нарач работнікі Мядзельскай міжрайінспекцыі, знаходзячыся ў начным рэйдзе, знайшлі электрычны кабель пад напружаннем, які тырчаў з зямлі. Да яго быў далучаны белы провад, другі канец якога сыходзіў у ваду.


Неўзабаве з лесу да месца з кабелем выйшаў мужчына ў рыбалоўным касцюме і пайшоў уздоўж проваду. Парушальніка затрымалі, гэта быў мясцовы жыхар. Ён сцвярджаў, што рыбачыў пры дапамозе венцераў, якія, між іншым, таксама забаронены. Ці мае дачыненне грамадзянін да здабычы рыбы электратокам, установяць эксперты. А дзяржінспектары каля ўстаноўленага проваду знайшлі і дасталі з вады восем загінулых асобін вугра і двух лінёў агульнай вагой 10 кілаграмаў. Нанесеная прыродзе шкода ацэнена ў 20 700 рублёў. Заведзена крымінальная справа, падазраваны змешчаны пад варту.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Па вугры — токам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».