Такое меркаванне Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і ўпаўнаважаны Прэзідэнта па Брэсцкай вобласці, выказаў на пасяджэнні Брэсцкага аблвыканкама. У вобласці адзначаюць больш за 60 праблемных сельскагаспадарчых арганізацый, якія павінны самастойна выйсці на прыбытак па бізнес-планах або планах санацыі, якія былі распрацаваны. Праблемы яшчэ 15 прадпрыемстваў плануецца вырашыць за кошт інтэграцыі з іншымі. Менавіта таму галоўнай тэмай пасяджэння стала рэалізацыя Указа №253 «Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый».
«Па інтэгратарах. Трэба ўлічваць і іх меркаванне, інакш могуць паўстаць праблемы і ў іх. І трэба больш актыўна прыцягваць прыватныя структуры: як фізічных, так і юрыдычных асоб. Бо ёсць добры вопыт у тых жа Баранавіцкім, Лунінецкім раёнах. Трэба проста пашыраць гэтую практыку. Я мяркую, што рашэнні на месцах маглі б прымацца больш хуткімі тэмпамі. І ў адносна спрыяльны год вынікі маглі б быць лепшыя, калі б была канкрэтная работа», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.
Старшыня Савета Рэспублікі таксама падкрэсліў, што за хібы на рабоце павінны адказваць не толькі кіраўнікі, але і спецыялісты. Да таго ж Міхаіл Мясніковіч выказаў думку, што «вельмі шмат кадраў з дыпломамі сельскагаспадарчага профілю працуюць у іншых галінах эканомікі. Трэба з імі працаваць і прыцягваць у АПК».
Надзея АНІСОВІЧ
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».