Вы тут

Як члены Савета Рэспублікі працуюць у раёнах


Галіна ТРЫБУНАХ, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар ААТ «Зорка», правяла выязны прыём грамадзян на тэрыторыі Палескага сельсавета Чачэрскага раёна. Да сенатара паступіў калектыўны зварот ад жыхароў населеных пунктаў Гацкае і Усошнае наконт апрацоўкі прысядзібных участкаў, набыцця і дастаўкі арганічных угнаенняў. Пытанне было вырашана станоўча.


Акрамя таго, Галіна Трыбунах паўдзельнічала ў пасяджэнні трыццаць сёмай сесіі Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання. Галоўнымі пытаннямі сталі функцыянаванне сістэмы абыходжання з камунальнымі адходамі і паўторнае выкарыстанне матэрыялаў на тэрыторыі Рагачоўскага раёна. На прамую лінію да члена Савета Рэспублікі тэлефанавалі з пытаннямі аб працаўладкаванні, вулічным асвятленні і інш.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Калектыўны зварот

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.