Вы тут

У Мінску адкрылася выстава «Транспарт і лагістыка»


Больш за 70 лагістычных і транспартных арганізацый з 9 краін свету сустрэліся ў сталіцы на пляцоўцы футбольнага манежа. У Мінску з 3 па 5 кастрычніка праходзіць транспартны тыдзень, у рамках якога адзінаццаты раз адкрылася выстава «Транспарт і лагістыка».


«Асноўная тэма пленарнага пасяджэння — злучэнне праектаў ЕАЭС і праекта «Шаўковы шлях», — адзначыў у прывітальным слове міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак. Ён падкрэсліў, што актуальным для транспартнай сферы з'яўляецца ўдзел у мерапрыемстве прадстаўнікоў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, якія дапамагаюць паскарэнню працэсу транспарціроўкі грузаў і пасажыраў.

Намеснік дзяржаўнага сакратара Міністэрства зносін Латвіі Улдзіс Рэйманіс у сваю чаргу паведаміў, што Латвія кожны раз прысутнічала на выставе і сёлета яе экспазіцыю дапоўніў авіяцыйны сектар.

Старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Рыбак лічыць, што Беларусь з'яўляецца важным транспартным калідорам паміж Еўропай і Азіяй. «Парламент надае транспартнай сферы вялікае значэнне. Мы пастаянна працуем над развіццём заканадаўства для таго, каб бізнес у нашай краіне адчуваў сябе камфортна», — запэўніў Андрэй Рыбак.

У ходзе мерапрыемстваў разгледзяць пытанні арганізацыі пасажырскіх перавозак, удасканалення перавозак грузаў, кантэйнерызацыі і эфектыўнага кіравання ў ланцугах паставак, гарантыі бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту. Сярод удзельнікаў выставы транспартна-лагістычныя цэнтры, вытворцы і дылеры аўтатэхнікі, пастаўшчыкі спецыялізаванага абсталявання, страхавыя кампаніі, адміністрацыі марскіх партоў і кіраўніцтва чыгунак з СНД, блізкага і далёкага замежжа. Для ўсіх удзельнікаў будзе арганізавана насычаная дзелавая праграма з магчымасцю знайсці новых дзелавых партнёраў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Усе дарогі вядуць у Мінск

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.