Вы тут

Маленькая падарожніца


Знаёмцеся — гэта Ксенія Бём. Беларусачка нарадзілася ў Гродне. Потым з бацькамі (маці Алена — беларуска, тата Андрэ — немец, які выдатна размаўляе па-беларуску) пераехала ў Германію. «Ну, а зараз наша маленькая падарожніца жыве ва Украіне і ходзіць ва ўкраінскі садок, — піша Алена. — Але роднай для яе засталася беларуская мова, якую яна выкарыстоўвае для стасавання са сваімі ўкраінскімі аднагодкамі. У іх поўнае паразуменне! Яшчэ дачушка вельмі любіць вышыванкі. І аднойчы запыталася, чаму яна не можа насіць такія прыгожыя кашулькі кожны дзень?»


Натуральна, дзяўчынка вельмі любіць чытаць з бацькамі ды з маленькай сястрычкай кніжкі на чатырох мовах. Мае ўжо сваю маленькую бібліятэку. Ксенія вельмі цікаўная дзяўчынка, любіць пазнаваць свет і ўсё новае, асабліва праз падарожжы.

Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?