Вы тут

У Прэзідэнта Грузіі ўрадзіла беларуская бульба


Пра гэта Георгій Маргвелашвілі расказаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook. Ён таксама дадаў фота самога працэсу ўборкі — на яго, Прэзідэнта, прысядзібным участку.


«Жадаю ўсім ураджайнай восені! Выкарыстоўваючы беларускую пасяўную бульбу, мы атрымалі ў адведзеныя тэрміны велізарны ўраджай: з аднаго мяшка бульбы — шэсць. Дзякуй сябрам!», — сказана ў подпісе да фатаграфій.

Бульбу, якую высаджвае на сваім участку Прэзідэнт Грузіі, ён атрымаў ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Праўда, у папярэднія гады ён быў засмучаны ўраджаем. У лютым у эфіры беларускага тэлебачання Прэзідэнт Грузіі расказаў, што захапляецца сельскай гаспадаркай і сёе-тое вырошчвае ў сваім агародзе.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота з акаўнта Прэзідэнта Грузіі ў Facebook

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».