Вы тут

Больш за 300 пацярпелых пры стральбе ў Лас-Вегасе выпісаны з бальніц


Больш за 300 з 489 пацярпелых пры стральбе ў Лас-Вегасе выпісаны з бальніц, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на шэрыфа Лас-Вегаса Джозефа Ламбарда. 


Фота: life.ru

Адзначаецца, што віноўнік трагедыі Стывен Пэддак на працягу дзесяцігоддзяў збіраў зброю і вёў тайнае жыццё. У яго аўтамабілі знойдзена 1,6 тыс. адзінак боепрыпасаў і некалькі кантэйнераў з выбуховым рэчывам вагой больш за 20 кг (узрыўчатка, з якой вырабляюцца так званыя ўзрыўчатыя мішэні для стральбы з пнеўматычнай зброі). 

Раней, паводле даных шэрыфа, Пэддак спыняўся ў іншай гасцініцы Лас-Вегаса, калі там праходзіў фестываль альтэрнатыўнай музыкі. Ён меў намер збегчы, знойдзены кавалак жоўтай паперы, як лічаць улады, не быў перадсмяротнай запіскай.

Лас-Вегас наведаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Як паведамлялася, у мінулыя выхадныя 64-гадовы мужчына адкрыў агонь па наведвальніках кантры-фестывалю Route 91 Harvest Festival з нумара гасцініцы Mandalay Bay на 32-м паверсе, а затым скончыў жыццё самагубствам. Трагедыя стала самым масавым расстрэлам у сучаснай гісторыі ЗША.

Стывен Пэддак страляў каля дзевяці мінут. Яго называюць забойцам-адзіночкам і выключаюць сувязь з тэрарызмам.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?