Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні прыемныя сюрпрызы і засмучальныя нечаканасці будуць у асноўным датычыцца работы, але ў некаторых выпадках — звязаныя са здароўем. У панядзелак і сераду ёсць рызыка залішне перагрузіць сябе зносінамі з вялікай колькасцю людзей. Лепш больш часу правесці ў адзіноце, займаючыся справамі. Вам будуць па сілах любыя задачы. Спрыяльны час, каб памяняць работу або сяброўскае кола. У другой палове тыдня чакайце пазітыўны зрух у фінансавай сферы.

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні верагодныя нечаканыя змены ў той частцы жыцця, якая мае дачыненне да пытанняў кар'еры, але ці будуць яны станоўчыя, залежыць толькі ад вашай стараннасці. Калі перамога дастанецца адносна хутка, то трэба будзе асэнсаваць свой поспех і зразумець, што ж вы такое зрабілі, каб пры выпадку мець магчымасць паўтарыць яго. Першая палова тыдня напоўнена перамовамі і сустрэчамі. Будзьце ўважлівыя, пераканайцеся, што вас разумеюць правільна, каб пазбегнуць цяжкасцяў у будучыні. На чацвер пажадана не планаваць буйныя пакупкі і здзелкі.

БЛІЗНЯТЫ. У першай палове тыдня асаблівага напружання на рабоце не прадбачыцца, таму з'явіцца больш вольнага часу, які лепш выкарыстоўваць для сябе, адкрываючы новыя магчымасці, выяўляючы свае творчыя здольнасці. Сярэдзіна тыдня прынясе змену настрою, вы станеце спакайнейшымі і больш пазітыўнымі, прачнецца цікавасць да працы. У канцы тыдня рыхтуйцеся да цікавага падарожжа або важнай справы, якая стане пачаткам у ланцугу вялікіх дасягненняў.

РАК. Забабоны, і несвядомыя страхі, калі вы дасце ім волю, могуць сур'ёзна атруціць ваша існаванне. Не бярыце на сябе чужыя клопаты, нічога не адкладайце на потым — інакш будзе позна. Знаёмцеся з новымі людзьмі, пачынайце новыя праекты. У пятніцу пастарайцеся не звязваць сябе абяцаннямі і абавязацельствамі. У канцы тыдня схадзіце ў госці ці прыміце у сябе блізкіх сяброў: прыемна праведзяце час і даведаецеся нешта новае і карыснае.

ЛЕЎ. Пажадана прыцішыць ваш байцоўскі запал і працаваць у камандзе. Варта больш уважліва паставіцца да дзелавых праектаў. Якіх-небудзь непрадбачаных праблем тыдзень не абяцае. Рэалізацыя намечаных планаў павінна прайсці на добрым узроўні. Каб не сапсаваць адносіны з начальствам, у аўторак не прымайце нічога на веру, не распачаўшы дзеянняў па праверцы атрыманай інфармацыі. Неардынарная ідэя ў пятніцу здольная даць штуршок, які дазволіць атрымаць максімальную карысць з сітуацыі, што склалася.

ДЗЕВА. Вашы задумы будуць рэалізоўвацца даволі лёгка, але толькі калі вы знойдзеце аднадумцаў. Вельмі вялікая верагоднасць быць заўважаным начальствам і ацэненым па заслугах. Можа ўзнікнуць сітуацыя, калі давядзецца адказваць не толькі за сябе, але і за іншых. Паспрабуйце не распыляцца на дробязі. Сканцэнтруйце ўсе намаганні для дасягнення адной, галоўнай на цяперашні момант, мэты.

ШАЛІ. На гэтым тыдні давядзецца шмат часу прысвяціць рабоце, магчымыя змены ў асабістым жыцці і на службе. Аднак, пажынаючы плён сваёй працы, паспрабуйце не расслабляцца, інакш вашы планы выявяцца пабудаванымі на пяску. Праявіце цярпенне і не спрачайцеся з калегамі, не бойцеся ўзяць на сябе адказнасць, ад гэтага вы толькі выйграеце. Палепшацца адносіны з афіцыйнымі інстанцыямі. А вось у асабістым жыцці, перш чым прыняць новую прапанову, пераканайцеся, што гэта не падман. Прызначаная на сярэдзіну тыдня паездка можа сарвацца з-за пэўных фінансавых цяжкасцяў.

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні вы будзеце схільныя да творчага падыходу пры вырашэнні любой праблемы. І гэта правільна: вы зможаце зрабіць жыццё цікавейшым. Зоркі раяць больш думаць пра адпачынак, адправіцца ў падарожжа і трапіць у лета пасярод восені. Такая паездка будзе вельмі ўдалая і пакіне прыемныя ўражанні.

СТРАЛЕЦ. Ваша інтуіцыя дазволіць дзейнічаць рашуча, выбіраючы пры гэтым найбольш удалыя кірункі для прыкладання намаганняў. На гэтым тыдні могуць актывізавацца сувязі з партнёрамі з іншых гарадоў. Аднак не перашкодзіць параіцца са спецыялістамі па спрэчных пытаннях. У сераду сітуацыя можа вярнуць вас да нявырашаных раней праблем, паспрабуйце знайсці іншыя варыянты, калі ранейшыя не спрацавалі. У суботу зможаце парадаваць сябе нейкім набыткам.

КАЗЯРОГ. Прыемна адчуваць сябе значным чалавекам, павага надае ўпэўненасці ва ўласных сілах. Пачынаюць умацоўвацца вашы пазіцыі на рабоце і ў бізнесе. Але спраўляцца з праблемамі і цяжкасцямі, якія ўзнікаюць, давядзецца самім, без старонняй дапамогі. Сканцэнтруйцеся, сабярыцеся і дзейнічайце, для вас будзе важны любы станоўчы вынік. Будзьце ўважлівыя да ўсіх прапаноў, якія паступаюць, не выпусціце свой поспех. Калі з'явіцца жаданне вучыцца чамусьці новаму, паспрабуйце яго ажыццявіць.

ВАДАЛЕЙ. На гэтым тыдні магчымы новыя раманы ці зносіны з сябрамі, з якімі вы даўно не сустракаліся. У аўторак пажадана асцярожна абыходзіцца з эмоцыямі блізкіх: вы можаце іх пакрыўдзіць. У другой палове тыдня ёсць небяспека расчаравацца ў старых партнёрах па бізнесе, вашы адносіны могуць зайсці ў тупік. Ці не час мяняць работу?

РЫБЫ. Давядзецца забыцца пра адпачынак і спакой. На гэтым тыдні вас чакае шмат працы. Аўторак можа стацца мітуслівым днём, разнастайныя падзеі будуць імкліва змяняць адна адну. Калі хочаце справіцца з гэтым і павярнуць сітуацыю на сваю карысць, спатрэбяцца незвычайная рашучасць і хуткая рэакцыя. Не настойвайце на неадкладных пераменах. Перш чым штосьці сказаць, спачатку добра падумайце. Начальства можа падтрымаць вашы новыя ідэі, калі здолееце іх абгрунтаваць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?