Вы тут

Шырэй адчыняем дзверы ў Еўрасаюз і да мора


Гэта магчыма зрабіць праз Латвію, супрацоўніцтва з якой плённа развіваецца на працягу апошніх двух гадоў. Пра гэта казаў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па эканамічнай палітыцы Уладзіслаў ШЧЭПАЎ на сустрэчы з намеснікам старшыні Сейма Латвіі Гундарсам Даўдзэ.


Уладзіслаў Шчэпаў нагадаў, што днямі Палатай прадстаўнікоў быў прыняты законапраект "Аб ратыфікацыі Пагаднення аб фінансаванні трансгранічнага супрацоўніцтва (ТГС)" па праграме Еўрасаюза "Латвія—Літва—Беларусь" на 2014—2020 гады. Надышоў час падвесці фінансавую аснову пад рэалізацыю гэтага дакумента.

Старшыня Пастаяннай камісіі беларускага парламента расказаў, што ёсць пэўныя прапановы ад членаў групы сяброўства з парламентам Латвіі па развіцці супрацоўніцтва: "Для нас цікавы вопыт рэфармавання эканомікі, рэструктурызацыі прадпрыемстваў. Важныя тыя заканадаўчыя ініцыятывы, якія вы праводзіце ў парламенце, і як вы адаптуеце сваё заканадаўства".

Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, член рабочай групы па супрацоўніцтве з парламентам Латвіі Ганна Старавойтава назвала пэўныя поспехі ў маладзёжным і міжкультурным абмене, а таксама расказала, што для камандаў па парусным спорце абсталяванне закупляецца ў Латвіі, таму гэта краіна для нас з'яўляецца важным партнёрам па розных кірунках. Дарэчы, чэмпіянат свету па хакеі — 2021, які будуць праводзіць Беларусь разам з Латвіяй, ставіць пэўныя пытанні па перамяшчэнню балельшчыкаў. З такога пункту гледжання, гэта новы праект паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Спорт заўсёды аб'ядноўвае.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

У 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры юнакі атрымліваюць і грамадзянскія спецыяльнасці

72-і аб'яднаны вучэбны цэнтр, што ў Печах, — самая вялікая воінская часць у Беларусі. 

Грамадства

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Распавядаем, як арганізавана меддапамога ў Паставах

Самым аддаленым ад абласнога цэнтра раёне краіны.

У свеце

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Чаму Дональд Трамп захацеў набыць Грэнландыю?

Цяпер гэтая аўтаномная тэрыторыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія.

Грамадства

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Школы Гомельшчыны прайшлі праверку на гатоўнасць да навучальнага года

Сё­ле­та ў да­школь­ныя ўста­но­вы ра­ё­на прый­дзе 2 700 ма­лых.