Вы тут

На "Гарбузовы фэст" запрашае заўтра БДПУ


Мерапрыемства пройдзе ў пасёлку Зялёнае ў Мінскім раёне побач з корпусам №10 педагагічнага ўніверсітэта.


Удзельнікаў свята чакае яркая і насычаная конкурсная праграма: прэзентацыя камандамі факультэтаў і інстытутаў БДПУ тэматычных інтэрактыўных пляцовак-фотазон; абарона візітоўкі і экіпіроўкі членаў каманды, дэманстрацыя вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з гарбуза (элементаў адзення, пано, аксесуараў і г.д.), кулінарны паядынак “Смачна і карысна” (дэгустацыя і абарона страў з гарбуза), творчы нумар “Мы ў тэме!” (песня, ода, верш, гумарыстычная замалёўка і інш).

У рамках фестывалю будзе арганізавана ўзважванне гарбузоў і вызначаны самы цяжкі ў намінацыі “Усім гарбузам гарбуз”.

На працягу ўсяго фестывалю будуць працаваць гульнявыя пляцоўкі, буфет і пройдзе кірмаш, дзе ўсе ахвотныя  змогуць абмяняцца адзін з адным сезоннай прадукцыяй  — гароднінай, садавіной, ягадамі, саджанцамі, кветкамі і насеннем. Падарункам для ўсіх стане салодкая каша з гарбузом, прыгатаваная  па фірмовым рэцэпце кухараў гандлёвага комплексу БДПУ.

Таксама перад гасцямі фэсту выступяць творчыя калектывы і сольныя выканаўцы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта: народны ансамбль беларускай музыкі і песні “Ярыца”, танцавальны праект "Арт-Юніці”, мужчынская вакальная група “Модус” і іншыя.

Пачатак мерапрыемства ў 11.00. У пасёлак Зялёнае з Мінска ходзіць электрычка.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.