Вы тут

Электраэнергія патаннее


Пасля запуску атамнай электрастанцыі тарыфы на электраэнергію ў Беларусі знізяцца, паведаміў начальнік упраўлення энергаэфектыўнасці, экалогіі і навукі Міністэрства энергетыкі Сяргей Грэбень.


Ён лічыць, што з уводам АЭС сабекошт электраэнергіі будзе ніжэйшы, і тарыфы на электраэнергію для спажыўцоў у Беларусі знізяцца. Эксперты адзначаюць, што значнае зніжэнне тарыфаў адчуюць на сабе арганізацыі прамысловага сектара. Цяпер спецыялістамі прапрацоўваецца, у якім памеры будзе гэта зніжэнне. Міністэрства энергетыкі таксама вызначае новыя падыходы, каб стымуляваць выкарыстанне электраэнергіі ў вялікіх аб'ёмах. «Гэта не толькі электратранспарт. Мы прапрацоўваем усе кірункі для максімальнага выкарыстання электрычнай энергіі», — адзначыў ён.

Між іншым, Мінэнерга пасля запуску Беларускай АЭС не будзе згортваць развіццё аднаўляльных крыніц энергіі, але выступае за гарманічнае развіццё ўсіх крыніц энергіі, заявіў начальнік упраўлення. Прадстаўнік Мінэнерга звярнуў увагу на некаторыя асаблівасці ўстановак, якія працуюць на энергіі ветру і сонца, у прыватнасці іх залежнасць ад умоў надвор'я. «Выпрацоўку электраэнергіі ад іх мы зараз моцна не адчуваем, але да 2020 года з уводам АЭС аб'ёмы такой электраэнергіі будуць вялікія. Можна сказаць, практычна нерэгулюемай электраэнергіі, калі ёсць сонца і вецер, і яе трэба нейкім чынам паглынаць. У гэты перыяд працуюць і іншыя станцыі. Атрымліваецца, што мы павінны прыпыняць нашы энергаэфектыўныя станцыі. Таму размова ідзе аб гарманічным развіцці ўсіх відаў генерацыі, але не аб згортванні», — кажа начальнік упраўлення.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.