Вы тут

Тэлеканал СТБ афіцыйна аб'явіў аб пераходзе на HD-фармат вяшчання


Ужо амаль 14 гадоў тэлебачанне высокай дакладнасці працуе ў Японіі, ЗША, краінах Еўрасаюза. І ў нашых гледачоў, якія дагэтуль пераключалі каналы на спадарожніку або ў кабельнай сетцы і бачылі на экране вельмі якасны відэарад, які суправаджаецца пазнакай «HD», узнікала пытанне: «Ну, калі ж і ў нас з'явіцца ўласнае тэлебачанне з такім высокім раздзяленнем?» Зрэшты, лёд крануўся. Днямі пра пераход на HD-фармат вяшчання афіцыйна аб'явіў тэлеканал СТБ.


— Для таго каб цэлы тэлеканал здолеў перайсці на новы фармат, спатрэбілася вельмі карпатлівая праца, — зазначыў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. — Трэба было закупіць абсталяванне, падрыхтаваць тэхнічных спецыялістаў. І мушу сказаць, што тэлеканал з гэтай задачай справіўся выдатна. Тым больш што Прэзідэнтам пастаўлена задача, каб усе тэлеканалы Беларусі да лістапада 2018 года перайшлі на вяшчанне ў фармаце высокай дакладнасці. І цяпер СТБ дасць прыклад іншым каналам.

Праграмы з высокай якасцю карцінкі выходзілі на тэлеканале і раней. Але яны выкладваліся ў такім раздзяленні толькі на Youtube. З перадачай іх у эфір было складаней з-за апаратных абмежаванняў.

— Праект пераходу на HD — эвалюцыйны, — кажа намеснік генеральнага дырэктара СТБ Кірыл Казакоў. — Мы абнавілі ўвесь тэхналагічны ланцужок — ад новых дэкарацый да апаратных комплексаў. Работа расцягнулася на некалькі месяцаў. У студыі з'явіўся ўльтрасучасны экран. Ён падтрымлівае магчымасць трансляцыі не толькі ў фармаце HD, але і ў 8К — яшчэ больш дакладным фармаце.

Што зменіцца для гледача? Калі ён карыстаецца дагэтуль старым аналагавым тэлевізарам праз лічбавую прыстаўку, то змяненне якасці сігналу будзе амаль незаўважна. Іншая справа — сучасны вадкакрысталічны экран, які зыходна «заточаны» пад карцінку высокай дакладнасці. Але і на гэтым тэлевізіёншчыкі спыняцца не збіраюцца.

— У наступным годзе мы плануем абнавіць нашу перасоўную тэлевізійную станцыю, — заўважае намеснік генеральнага дырэктара СТБ Канстанцін Аўраменка. — Вядома, з прыцэлам на новыя тэхналогіі. Але гэта нават не HD. У свеце ўжо пачынае распаўсюджвацца тэхналогія 4К — тэлебачанне звышвысокай дакладнасці. Зразумела, гэта справа не аднаго і нават не двух гадоў.

Даведка «Звязды». Сігнал тэлебачання высокай дакладнасці (HD TV) забяспечвае суадносіны бакоў тэлевізійнага экрана ў фармаце 16:9 і мае раздзяленне ў 1920 на 1080 пікселяў. Акрамя таго, такая сістэма дазваляе трансліраваць і шматканальны гук.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: HD цяпер і ў Беларусі!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.