Вы тут

Прэзідэнт Таджыкістана можа наведаць Беларусь


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон учора падчас тэлефоннай размовы абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, паведаміла прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.


Прэзідэнты падкрэслілі зацікаўленасць у далейшым нарошчванні беларуска-таджыкскага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага была ўдзелена гандлёва-эканамічнай сферы, у тым ліку ўзаемадзеянню ў прамысловай і сельскагаспадарчай галінах, арганізацыі паставак тэхнікі ў Таджыкістан.

Лідары Беларусі і Таджыкістана таксама абмеркавалі ўзаемадзеянне краін на міжнародных пляцоўках і графік запланаваных адбыцца кантактаў. Аляксандр Лукашэнка запрасіў Эмамалі Рахмона наведаць з рабочым візітам Беларусь у межах правядзення сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Мінску. Адзначана, што візіт будзе спрыяць падтрыманню давернага палітычнага дыялогу, надасць імпульс гандлёва-эканамічным адносінам, пашырыць дагаворна-прававую базу.

Акрамя таго, падчас тэлефоннай размовы лідары дзвюх краін закранулі праблематыку міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня. Кіраўнік беларускай дзяржавы цёпла павіншаваў свайго калегу з 65-гадовым юбілеем.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».