Вы тут

Фея Юлія — так называюць Юлію Прасанаву ўсе знаёмыя


Фея ЮліяМенавіта так называюць Юлію Прасанаву ўсе знаёмыя, бо жанчына шые казачных шуршунчыкаў. Памер самага маленькага — 4 сантыметры!

Рубчык да рубчыка, радок за радком — чатыры гады мінчанка Юлія Прасанава шые сваіх шуршунчыкаў. Цудоўныя малышы, якія, дарэчы, не толькі прыносяць радасць дзецям і дарослым, але і карысныя для хлопчыкаў і дзяўчынак з пашкоджаннем цэнтральнай нервовай сістэмы.


Незвычайныя цацкі, жывоцікі якіх напоўненыя грачанай лузгой, а лапы — пластыкавымі грануламі, дапамагаюць у развіцці дробнай маторыкі і тактыльных адчуванняў — малеча перебірае пальчыкамі, хутчэй супакойваецца і лягчэй засынае.

Такую ідэю Юліі падказала само жыццё — дачушка Соня нарадзілася раней часу і не дыхала. Мама паралельна з заняткамі ў спецыялістаў па рэабілітацыі дзетак з пашкоджаннем галаўнога мозга выношвала ідэю цудадзейнай цацкі.
І атрымалася!

— Швейнай машынкі ў мяне няма, шыю толькі «на руках», — расказвае Юлія. — А ўсё таму, што працаваць атрымліваецца выключна ноччу, каб нікога не пабудзіць!

І не дзіва, бо ў мамы — шасцёра дзяцей!

Зайкі і мішкі, коцікі і жырафы жывуць не толькі ў нашай краіне, але і далёка за межамі Беларусі.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара

Загаловак у газеце: Фея Юлія

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.