Вы тут

«А пра жанчын ды дзяцей, выходзіць, забыліся?»


...Меў трохі часу — перачытаў летнія нумары літаратурных часопісаў і вось што заўважыў. Некалі, у савецкія часы, усе яны да Дня Перамогі і вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў друкавалі загінулых у вайну паэтаў і пісьменнікаў, прапаноўвалі новыя творы жывых Пімена Панчанкі, Аляксея Пысіна, Пятра Глебкі, Максіма Танка, Васіля Быкава, Івана Мележа...


Цяпер такога, можна сказаць, няма. Нават горш за тое: сталі выказвацца думкі, што пра вайну ўжо трэба забыцца.

Не ведаю, як на ваш, а на мой погляд заклікаць да гэтага можа толькі той, для каго вайна — нейкае абстрактнае паняцце, а не трагедыя, не вялікае гора, перажытае асабіста альбо тваімі роднымі — бацькамі, дзядамі... Тады і ты пра яе будзеш памятаць і рабіць усё, каб ніколі больш не пачалася новая, каб наш край не напаткала яшчэ адна дэмаграфічная катастрофа.

Што яшчэ для гэтага варта было б зрабіць?

Некалі даўно мне пашчасціла пазнаёміцца з народным мастаком Беларусі Іванам Ахрэмчыкам і пачуць ад яго, што ў Мінску, на рагу вуліц Беларускай і Ульянаўскай, добра было б пабудаваць каплічку ў памяць усіх нашых загінулых жанчын і іх дзетак.

Ну сапраўды, знайшлі ж мы сродкі, каб ушанаваць памяць хлопцаў, якія загінулі ў Афганістане,— ходзяць людзі на востраў слёз.

Вайна ў нас чамусьці асацыюецца з ахвярамі-мужчынамі, якія загінулі ў баях. А пра жанчын, якіх катавалі, пра дзяцей, выходзіць, забыліся?

У. М. Голубеў, г. Мінск

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?