Вы тут

Птушкі, як людзі...


Некалі даўно буслы перамаглі майго суседа: як ён ні адпуджваў, — змайстравалі на слупе гняздо. І цяпер штогод мы маем магчымасць чакаць сваіх птушак, любавацца імі, лічыць галоўкі буслянят і за іх хвалявацца, бо леты бываць розныя, і вялікую сям'ю ў засуху цяжка пракарміць.


Але ж найцяжэй буслам было сёлета, бо неяк раніцай здарылася непапраўнае: суседскі сабака злавіў бусліху, асіраціў траіх буслянят.

Бацька-бусел вельмі перажываў гэту страту, доўга сядзеў побач з буслянкаю, пазіраў на малых. Але ж потым, дзякаваць богу, нідзе не дзеўся — стаў насіць ім ежу.

Хапала яе, не хапала, — бусляняты раслі на вачах і хутка ўжо сталі спрабаваць свае крылы...

Хочацца верыць, што яны — як бы высока ні ўзляцелі — будуць памятаць свайго бацьку, які не пакінуў іх у бядзе, паставіў на крыло. Хоць мог бы (на жаль, як іншыя людзі) і ўцячы ад сваіх дзяцей, абы не гадаваць.

Анатоль Кашэвіч, Лельчыцкі раён

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.