Вы тут

У Мінску пройдзе Беларускі энергетычны і экалагічны форум


Зялёная эканоміка плюс электратранспарт​. І гэта не адзіныя тэмы, якія будуць разглядацца на Беларускім энергетычным і экалагічным форуме, што пройдзе ў Мінску 10—13 кастрычніка, паведаміў начальнік упраўлення энергаэфектыўнасці, экалогіі і навукі Міністэрства энергетыкі Сяргей Грэбень.


Форум уключае XXІІ Міжнародную спецыялізаваную выстаўку «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (EnergyExpo), спецыялізаваную выстаўку тэхналогій для нафтахімічнай галіны Oіl & Gas Technologіes, святлотэхнічнай прадукцыі «Экспасвятло», «Атамэкспа-Беларусь», «Водныя і паветраныя тэхналогіі», «ЭкспаГорад» і XXІІ Беларускі энергетычны і экалагічны кангрэс. На мерапрыемстве будзе прадстаўлена сучаснае абсталяванне і тэхналогіі для вытворчасці і размеркавання электрычнай і цеплавой энергіі, аўтаматызаваныя сістэмы і рэсурсазберагальныя тэхналогіі.

Выстаўка EnergyExpo традыцыйна прыцягвае ўвагу вядучых беларускіх і сусветных вытворцаў абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў для энергетыкі, экалогіі, энергазберажэння, электратэхнікі і з'яўляецца адной з самых буйных па гэтай тэматыцы ў краінах СНД і Балтыі. Сёлета ў ёй прыме ўдзел каля 300 арганізацый з 16 краін свету (Беларусь, Расія, Украіна, Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Аўстрыя, Германія, Францыя, Італія, Чэхія, Швейцарыя, Фінляндыя, Кітай, ЗША). Сярод удзельнікаў выстаўкі — вядучыя беларускія арганізацыі і вядомыя сусветныя брэнды: Sіemens, ABB, FІLTER, ІEC, Schneіder, Dow Chemіcal, HEAG, EATON і Таўрыда Электрык.

У экспазіцыі прадугледжаны галіновыя раздзелы міністэрстваў энергетыкі, прамысловасці, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі. Дзелавая праграма форуму ўключае больш за 20 мерапрыемстваў, на якіх айчынныя і замежныя эксперты прадставяць сучасныя тэхналагічныя рашэнні ў галіне энергетыкі, нафтахіміі, энергазберажэння і экалогіі, пытанні энергетычнай бяспекі, экалагічныя і эканамічныя аспекты ядзернай энергетыкі.

Акрамя таго, адной з цэнтральных тэм форуму, якой будзе прысвечаны асобны круглы стол, стане развіццё электратранспарту. Гэтая тэма асабліва актуальная з улікам апошніх распрацовак беларускіх вучоных і хуткага ўводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС. «Развіццё электратранспарту — гэта яшчэ і павышэнне экспартнага патэнцыялу Беларусі за кошт стварэння новых вытворчасцяў, як непасрэдна транспартных, так і арыентаваных на стварэнне зараднай інфраструктуры», — лічыць Сяргей Грэбень.

А яшчэ начальнік упраўлення запэўніў, што ў Беларусі ў 2020 годзе будуць будаваць толькі энергаэфектыўнае жыллё. Паводле яго слоў, новыя распрацоўкі ў галіне энергаэфектыўнасці абавязкова будуць прадстаўлены на Беларускім энергетычным і экалагічным форуме.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Зялёная эканоміка плюс электратранспарт

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача. 

Грамадства

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Дом у Лапацічах нічым асабліва не выдзяляецца сярод іншых...

Палітыка

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Па выніках перамоў у Мінску яны прынялі сумесную заяву.

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.