Вы тут

Моладзь збіраецца ў Сочы


Падрыхтоўка да ўдзелу дэлегацыі нашай краіны ў XІX Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў уваходзіць у актыўную стадыю. У сталіцы прайшла рабочая сустрэча арганізатараў з дэлегатамі. Гэта своеасаблівая пераклічка і знаёмства ўдзельнікаў адзін з адным перад вылетам у Сочы, які адбудзецца ўжо на наступным тыдні.


Як адзначыў першы сакратар мінскай гарадской арганізацыі БРСМ Сяргей Клішэвіч, беларуская дэлегацыя налічвае 300 маладых людзей. Кожны з іх едзе на гэта маштабнае мерапрыемства, каб знайсці новыя кантакты і абмяняцца вопытам па сферах сваіх інтарэсаў. «Але ва ўсіх нас сёння адна мэта. Асноўная наша задача — паказаць Беларусь як эканамічна-развітую, перспектыўную, краіну, у якой праводзіцца здаровая маладзёжная палітыка. Мы таксама хочам убачыць, як сёння падтрымліваецца моладзь у іншых краінах. Гэты аўтарытэтны сусветны фестываль — мост, дзякуючы якому магчыма будаваць і развіваць партнёрскія адносіны з прадстаўнікамі ўсяго свету», — растлумачыў Сяргей Клішэвіч. Не менш адказнай задачай для беларускай дэлегацыі будзе запрасіць прадстаўнікоў усіх краін наведаць Беларусь у 2019 годзе падчас Еўрагульняў. «Таксама мы хочам паказаць сябе як спартыўную дзяржаву. У нас ёсць патэнцыял для таго, каб сабраць у Беларусі ўвесь свет і прадэманстраваць добры ўзровень арганізацыі Еўрагульняў-2019», — рэзюмаваў Сяргей Клішэвіч.

Чакаецца, што ўдзельнікамі фестывалю стануць больш за 20 тысяч маладых людзей з 150 краін свету. На адной міжнароднай арэне сустрэнуцца прадстаўнікі самых розных сфер і кірункаў ад журналістаў і спартсменаў да інжынераў і праграмістаў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.