Вы тут

«...Праз газету мова заваёўвае душы»


За што можна ўпадабаць чалавека? Мне здаецца, за тое, што ён цікавы, што ён не падвядзе і не падмане, за тое, што да яго ты можаш звярнуцца ў любы час і з самым патаемным, за тое, што ён блізкі табе па душы.


Вось так і з газетай, хоць пазнаёміліся мы, на жаль, зусім не ў мінулым стагоддзі. Я толькі гадоў 15 выпісваю і пастаянна чытаю «Звязду».

Але ж пры гэтым не расказаць, колькі цікавага, патрэбнага і павучальнага знайшла на яе старонках! Ніколі не прапускала і не прапускаю артыкулы Святланы Яскевіч, Алены Ляўковіч, Веранікі Канюты, Сяргея Расолькі, з нецярпеннем чакала і чакаю «Простую мову» Валянціны Доўнар. А з якімі разумнымі і вясёлымі людзьмі пазнаёмілі яе конкурсы «...Народ на провадзе!», «Хто каго?»!

Не прапусціш і «Фотасловы» Яўгена Пясецкага. Без увагі, без роздуму не пакінеш здымкі Анатоля Клешчука. Асобныя з іх нагадваюць творы імпрэсіяністаў.

Даспадобы і звяздоўская «Сямейная газета», з цікавасцю чытаю, чым жыве наша моладзь, як працуе «блізкая ўлада»...

Але ж галоўная адметнасць «Звязды» — не толькі яе блізкасць да людзей, але і родная мова. Праз газету (мяркую па сабе) яна заваёўвае душы, нагадвае, хто мы такія, адкуль.

І таму я вельмі хачу, каб чытачоў у «Звязды» было як найбольш, каб наша першая з дзвюх дзяржаўных моў сапраўды стала першай, каб пашырала свой уплыў у грамадстве.

Валянціна Гудачкова, г. Жыткавічы

P.S. Вы таксама выпісваеце альбо купляеце ў кіёсках «Звязду»? І хацелі б расказаць, чаму? Калі ласка! Самыя цікавыя лісты будуць змешчаны на старонках газеты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».