Вы тут

Служэнне муз


Работнікі культуры — гэта нібыта асобнае войска, якое вартуе грамадства. Скіроўваецца на асобных людзей, ператвараючы іх у Асоб. На глебе індывідуальнага развіцця стварае інтэлектуальны патэнцыял нацыі. Паставіўшы на штандары творчыя ідэі і вобразы, адваёўвае прастору ў шэрасці і руціны. Культура — насамрэч сфера творча-вытворая: яна стварае сімвалічны капітал, які немагчыма адразу (і хутка) вымераць паказчыкамі ці працэнтамі. І самае галоўнае — яна стварае Чалавека, які потым працуе на эканоміку, думае пра палітыку, дбае пра развіццё грамадства. І лепш, калі ён робіць гэта асэнсавана — без права на памылку, якая можа прывесці да выбуху не(да)акультуранасці, што адаб’ецца ва ўсіх сферах. Іх аб’ядноўвае культура, якую можна назваць прасторай жыцця.


Загадчык аддзела літаратуры і мастацтва Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна Рыта Малаканава.

У культурнай сферы Беларусі занятыя каля 36 тысяч чалавек (згодна з лічбамі на канец 2016 года). Найбольшая колькасць супрацоўнікаў занятыя ў сферы выканальніцкіх мастацтваў (10 267 чалавек) і ў бібліятэчнай галіне (9562 чалавекі на канец мінулага года). Але дзе б яшчэ ні працаваў работнік культуры — у музеі ці нацыянальным парку, кінатэатры ці палацы культуры, доме творчасці ці бібліятэцы — прыбраць яго, цалкам замяніць на машыну ці тэхналогію немагчыма: культура нас прыцягвае менавіта чалавечымі зносінамі. Таму тэндэнцыя да змяншэння арганізацый культуры ў нашай краіне толькі ўзмацняе патрабавальнасць да іх працы з боку патэнцыйных наведвальнікаў. Тут ёсць пра што падумаць: перыяд 2012 — 2016 гадоў характарызуецца змяншэннем агульнай колькасці наведвальнікаў арганізацый культуры, але вылучаецца станоўчай статыстыка работы музеяў і заапаркаў. У прыватнасці, у 2015 годзе музеі Беларусі дасягнулі паказчыка 665 наведванняў на 1000 чалавек насельніцтва (гэта трэцяя пазіцыя сярод краін СНД у гэтым кірунку). І нават нягледзячы на змяншэнне наведванняў бібліятэк у нашай краіне, па колькасці карыстальнікаў (344 карыстальнікі на 1000 чалавек насельніцтва) у тым жа 2015 годзе мы саступалі ў СНД толькі Расійскай Федэрацыі. Час робіць сваю справу — і культурныя ўстановы павінны мяняць тактыку, шукаць новыя формы. Лепш за іншых гэта разумеюць самі супрацоўнікі сферы культуры, якія застаюцца ёй вернымі і працуюць не столькі за грошы, колькі на ідэю, уцягваючы іншых у прастору, у якой існуюць самі. Яны не працуюць — яны служаць справе.

З надыходзячым святам, РАБОТНІКІ КУЛЬТУРЫ!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».