21 Кастрычнік, субота

Вы тут

Буйная чыгунка ўведзена ў эксплуатацыю на захадзе Кітая


Яна злучае Ланьчжоў з Чунцынам.


Буйная чыгуначная магістраль, якая злучае горад Ланьчжоў (правінцыя Ганьсу, Паўночна-Заходні Кітай) з Чунцынам (Паўднёва-Заходні Кітай), была ўведзена ў эксплуатацыю. На будаўніцтва чыгункі працягласцю 886 км спатрэбілася 9 гадоў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Магістраль праходзіць праз правінцыі Ганьсу, Шэньсі і Сычуань. Усяго на чыгунцы адкрыта 15 станцый. Чакаецца, што дзякуючы новай чыгунцы паездка ад Ланьчжоў да Чунцына скароціцца з 20 да прыкладна 12 гадзін. Магістраль праходзіць праз некаторыя з самых складаных па рэльефе горных раёнаў Кітая. З Ланьчжоў ўжо выехаў першы міжнародны грузавы цягнік, які, ідучы па новай магістралі, даехаў да порта свабоднага гандлю Ціньчжоў у Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне (Паўднёвы Кітай). Адтуль дастаўлены цягніком груз адпраўлены ў В'етнам, Філіпіны і Інданэзію. 

На першасным этапе па чыгуначнай магістралі паміж Ланьчжоў і Чунцынам будуць курсіраваць 30 грузавых цягнікоў, якія будуць штогод перавозіць 60 млн тон грузу. Час у шляху для гэтай катэгорыі цягнікоў скароціцца з 2,5 да аднаго дня.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

У свеце

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

Навошта Нарвегія назапасіла рэкордную «заначку»?

​Актывы суверэннага фонду каралеўства Нарвегія перавысілі трыльён долараў.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Дзет­ка­ві­чы

У Дзеткавічах хоць і зарэгістравана сем чалавек, пастаянна пражываюць тры жанчыны. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра настаўніка года, непрадугледжаныя паводзіны і англійскі кампот.