Вы тут

Кітай актывізуе супрацоўніцтва ў межах «Пояса і шляху»


Ініцыятыва ўвязваецца са стратэгіямі развіцця краін Еўразіі.


Кітай мае намер інтэграваць ініцыятыву "Пояс і шлях" са стратэгіямі развіцця краін Еўразіі. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Ван Ян, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Важнай задачай Кітая і краін Еўразіі з'яўляецца рэалізацыя кансенсусу, дасягнутага на Форуме высокага ўзроўню па міжнароднаму супрацоўніцтву ў рамках "Пояса і шляхі" ў маі, указаў Ван Ян. Віцэ-прэм'ер выказаў надзею, што Кітай і краіны Еўразіі наросцяць працу ў галіне палітычных кансультацый, інфраструктурнай узаемазвязанасці, садзейнічання гандлю, фінансавага супрацоўніцтва і абменаў паміж людзьмі. Ван Ян таксама падкрэсліў неабходнасць садзейнічання узаемазвязанасці на сушы, у моры, небе і інтэрнэце. Паводле яго слоў, Кітаю і краінам Еўразіі неабходна пераадолець стрымліваючыя фактары ў гандлі, абмеркаваць і падпісаць пагадненні па садзейнічанню ў гандлі, а таксама ўдасканальваць парадак эканамічнага супрацоўніцтва ў рэгіёне. 

Кітай заахвочвае павелічэнне падтрымкі праграм супрацоўніцтва ў краінах Еўразіі сваімі фінансавымі інстытутамі, уключаючы Фонд Шаўковага шляху і Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый (АБІІ), адзначыў Ван Ян.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.