Вы тут

КНР лідзіруе па здабычы золата


Летась вытворчасць "жоўтага д'ябла"перавысіла 450 тон.


Летась вытворчасць золата ў Кітаі склала 453,47 тоны пры росце на 0,76 працэнта супраць паказчыка папярэдняга года, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Такім чынам, Кітай 10 гадоў запар лідзіруе ў свеце па здабычы золата. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Кітайскай нацыянальнай залатой карпарацыі, старшыня Кітайскай асацыяцыі золата Сун Сінь падчас Кітайскай міжнароднай канферэнцыі горназдабыўной прамысловасці-2017. Акрамя таго, КНР 4 гады запар захоўвае лідарства ў свеце па перапрацоўцы і аб'ёму спажывання золата. У мінулым годзе аб'ём спажывання золата ў краіне склаў у агульнай складанасці 975,38 тоны. 

Летась аб'ём здзелак на Шанхайскай залатой біржы дасягнуў 48,7 тыс. тон пры росце на 42,8 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года. Аб'ём здзелак па золату на Шанхайскай ф'ючэрснай біржы склаў 69,5 тыс. тон пры павелічэнні на 37,3 працэнта. 

Да канца 2016 года разведаныя запасы золата ў Кітаі дасягнулі 12 тыс. 167 тон, што забяспечыла краіне другое месца ў свеце. Павелічэнне разведаных запасаў золата фіксуецца ў Паднябеснай на працягу 13 гадоў запар.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.