26 Верасень, серада

Вы тут

Чаму мы таўсцеем з узростам


Узроставыя кілаграмы з'яўляюцца з-за таго, што імунітэт, які старэе, умешваецца ў дыялог паміж нервовай сістэмай і тлушчавай тканкай, замінаючы тлушчавым клеткам спальваць свае запасы.


Пажылыя людзі схільныя да паўнаты — хай не ўсе, але многія. І нават калі ў маладосці ў чалавека была нармальная вага, вялікая верагоднасць, што з часам яна выйдзе з-пад кантролю. Больш за тое, пажылым скінуць лішнія кілаграмы звычайна бывае няпроста, нягледзячы на ўсе прынятыя намаганні.

Даследчыкі з Еля мяркуюць, што ўзроставай паўнатой мы абавязаны імунітэту, які да старасці пачынае барахліць. Імунныя клеткі ёсць у самых розных тканках і органах, ёсць яны і ў тлушчавай тканцы таксама. Праблема ў тым, што імунныя макрафагі (спецыяльныя клеткі, чыя задача — сачыць за інфекцыяй і своечасова біць трывогу), якія сядзяць у брушным тлушчы, з узростам пачынаюць без патрэбы генерыраваць запаленчыя сігналы, а гэтыя сігналы, у сваю чаргу, у літаральным сэнсе дзейнічаюць на нервы, якія пранізваюць тлушчавую тканку.

Нервовая сістэма напрамую абменьваецца інфармацыяй з тлушчавымі клеткамі: гармоны з тлушчавай тканкі дзейнічаюць на гіпаталамус у мозгу, і ў адказ да тлушчавых клетак па нервах прыходзіць каманда спаліць лішак назапашаных ліпідаў. Высветлілася, што макрафагі, якія знаходзяцца ва ўзрушаным стане, перакрываюць канал зносін паміж тлушчавай тканкай і нейронамі. У артыкуле ў Nаturе гаворыцца, што імунныя клеткі руйнуюць нейрамедыятары, з дапамогай якіх нервы перадаюць тлушчаспаленчы сігнал.

Мак­ра­фа­гі,  якія ся­дзяць на нер­вах,  што пра­хо­дзяць скрозь тлу­шча­вую ткан­ку.

У эксперыментах з пажылымі мышамі атрымалася паказаць, што калі ў іх макрафагі падаўлялі актыўнасць запаленчых рэцэптараў, то тлушч у старых мышэй пачынаў расшчапляцца з той жа хуткасцю, што і ў маладых. Ёсць і іншы спосаб амаладзіць імунныя клеткі — задушыць актыўнасць ферменту, які назапашваецца ў іх па меры старэння. Фермент гэты завецца монаамінааксідаза-А, ці МААА, пра які часта можна пачуць, што ён звязаны з рознымі псіханеўралагічнымі праблемамі. Некаторыя антыдэпрэсанты прымушаюць актыўнасць МААА, і, магчыма, у перспектыве на іх аснове атрымаецца зрабіць пэўныя прэпараты, якія будуць забяспечваць нармальныя зносіны паміж тлушчавай тканкай і нервамі, нармалізуючы тым самым тлушчавы метабалізм.

Дзеля справядлівасці варта нагадаць, што не так даўно часопіс «Навука і жыццё» пісаў пра даследаванні супрацоўнікаў Медыцынскага цэнтра Маўнт-Сінай, якія прыйшлі да высновы, што імунныя макрафагі не ўплываюць на тое, як тлушчавая тканка спальвае тлушч, і не ўмешваюцца ў дыялог нервовай сістэмы і тлушчавых клетак. Зрэшты, магчыма, што тут уся справа ва ўзросце — хоць імунітэт ніяк не дапамагае спальваць тлушч у маладосці, але ў старасці ён цалкам можа пачаць гэтаму перашкаджаць.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

 «Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам супрацьстаяць няпростым выклікам часу».

Грамадства

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

​Колішняя Беларуская ваенная акруга лічылася адной з самых магутных у СССР.

Грамадства

Выхоўваць ці любіць? Шчырая размова з педагогам пра бацькоўскія страхі

Выхоўваць ці любіць? Шчырая размова з педагогам пра бацькоўскія страхі

«Калі ў вас адкрыўся рот, каб накрычаць на дзіця, спыніцеся хоць на секунду…» 

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі.