Вы тут

Спецслужбы страляюць з-за вугла


Гісторыкі пішуць, што ідэя прымусіць кулю ляцець па выгнутай траекторыі прыйшла ў галаву рускаму ваеннаму інжынеру Маеўскаму яшчэ ў 1868 годзе. Аднак усур'ёз за стральбу з-за вугла ўзяліся толькі да пачатку Другой сусветнай вайны. У Савецкім Саюзе эксперыментавалі са здымнымі выгнутымі стваламі танкавых і стацыянарных кулямётаў, але ідэя не прыжылася з-за малой дакладнасці і кучнасці стральбы з крывых ствалоў, да таго ж самі ствалы даволі хутка зношваліся.


Сёння на ўзбраенні спецслужбаў ёсць толькі адна сістэма ў рабочым стане, якая дазваляе страляць з-за вугла — ізраільскі CornerShot і яго мадыфікацыі. Акрамя таго, ёсць падобная прылада ў французаў, але яна да гэтага часу знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі. CornerShot — прыстасаванне для агляду і стральбы з-за вугла, створанае ветэранам ізраільскага спецназа Амосам Голанам. У канструкцыі ёсць дзве камеры (далёкага віду і fіsh eye для кругавога агляду), можна паставіць лазерны прыцэл, цеплавізар або глушыцель. Выкарыстоўваць яе можна з рознай стралковай зброяй — пісталетамі, вінтоўкай і нават адназарадным гранатамётам. Вугал стральбы — 63 градусы: гэта дазваляе весці агонь, не падстаўляючы сябе пад варожыя кулі. Сёння CornerShot стаіць на ўзбраенні спецназа Азербайджана, Індыі, Інданезіі, Кітая, Мексікі, ЗША, Турцыі і Паўднёвай Карэі.

Менш радыкальнае рашэнне стральбы з хованкі прапануюць французскія ваенныя інжынеры: у набор пехцінца FELІN, які ў прэсе часта называлі «абмундзіраваннем салдата будучыні», уваходзіць прыцэльная прылада з камерай, якая мацуецца над ствалом вінтоўкі FAMAS. Пры выкарыстанні такой прылады салдат падстаўляе пад агонь праціўніка толькі рукі. Але ўсеагульная рабатызацыя ўсё больш і больш як быццам прымушае інжынераў забыцца пра ідэю стрэлу з-за вугла: здаецца, будучыня цяпер — за дыстанцыйна кіраванай або нават паўаўтаномнай зброяй.

Іван Купарвас

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.