Вы тут

Хлебаробам прысвячаецца


Пахмурнае надвор'е ў Клічаве ў мінулую суботу цалкам кампенсавалася шчаслівымі ўсмешкамі тых, каму вобласць абавязана караваем вагой у 1 мільён 176 тысяч тон. Менавіта столькі сёлета было намалочана збожжа сельскагаспадарчымі арганізацыямі Магілёўскай вобласці — на 150 тысяч тон больш, чым летась. А з улікам усіх катэгорый (фермеры, насельніцтва) — 1 мільён 240 тысяч тон.


Найлепшыя камбайнеры, аграномы, кіроўцы і ўсе тыя, хто прыклаў свае намаганні для атрымання такога важкага ўраджаю, былі адзначаны добрымі словамі і ўзнагародамі. Прадстаўнікі 21 раёна вобласці прайшлі ўрачыстай калонай па цэнтральнай вуліцы абноўленага да свята горада. Павіншаваць іх з дасягненнямі ва ўборцы збожжавых прыехалі кіраўніцтва вобласці на чале са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы, іншыя высокапастаўленыя госці, дэпутаты, ветэраны і Героі Сацыялістычнай Працы, дэлегацыі Бранскай вобласці Расіі, розных рэгіёнаў Беларусі.

Найлепшых вынікаў па вытворчасці збожжа з аднаго гектара сельгасугоддзяў дасягнулі Шклоўскі, Магілёўскі і Хоцімскі раёны. А найбольш высокага валавога збору збожжа (больш за 100 тысяч тон) — хлебаробы Шклоўскага, Магілёўскага, Горацкага і Мсціслаўскага раёнаў. Лідарамі па ўборцы сярод сельскагаспадарчых арганізацый сталі «Агракамбінат «Зара» Магілёўскага раёна (намалочана больш за 30 тысяч тон збожжа пры ўраджайнасці 90 ц/га) і ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна (38 тысяч тон пры ўраджайнасці 77,5 ц/га).

Горад прымаў удзельнікаў і гасцей свята багатымі гандлёвымі радамі, інтэрактыўнымі і канцэртнымі пляцоўкамі, спартыўнымі спаборніцтвамі і відовішчнымі прадстаўленнямі. Шмат было танцаў і спеваў у народным стылі. Клічаў не шкадаваў апладысментаў артыстам Магілёўскай абласной філармоніі і зоркам беларускай эстрады, з задавальненнем спяваў разам з Анатолем Ярмоленкам і яго заслужаным калектывам «Сябры». Сімвал клічаўскага свята — «Рог дастатку» — быў усталяваны на Цэнтральнай плошчы горада напярэдадні Дажынак. Яго аўтар — знакаміты магілёўскі скульптар Андрэй Вараб'ёў.

А ў гарадскім парку яшчэ да пачатку асноўнай праграмы фестывалю-кірмашу быў адкрыты памятны знак ваенным журналістам Магілёўшчыны.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Фота Белта

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».