Вы тут

Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з міністрам абароны Азербайджана


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, вітаючы Закіра Гасанава, міністра абароны Азербайджана, генерал-палкоўніка, прызнаўся: прыемна сустрэцца з кіраўніком абароннага ведамства гэтай краіны не толькі як з «ваенным чалавекам», прадстаўніком сяброўскай Беларусі арміі, але і як з пасланцом яго добрага сябра і калегі Ільхама Аліева.


— Я папрашу перадаць яму самыя добрыя пажаданні. Думаю, у найбліжэйшы час мы сустрэнемся, у нас будзе магчымасць пагаварыць на розныя тэмы, — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Беларусь і Азербайджан працягваюць супрацоўнічаць у тым ліку ў ваенна-тэхнічнай сферы.

— Не хачу ні перад кім апраўдвацца, які характар носіць наша супрацоўніцтва, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Хачу толькі сказаць адно, што нашы адносіны ні ў якім разе не парушаюць ні адзін міжнародны дагавор, ні адну рэзалюцыю Савета Бяспекі ААН... Мы суверэнныя незалежныя дзяржавы, і мы ў праве вызначаць тыя кірункі супрацоўніцтва, якія адпавядаюць духу часу, запытам нашых дзяржаў.

Беларускі лідар успомніў тыя часы, калі абедзве дзяржавы ўваходзілі ў склад Савецкага Саюза:

— Да грамадзян Азербайджана ў нас увогуле ніякіх прэтэнзій няма. Мы з вялікай павагай ставімся да іх. Самае галоўнае, пра што я вельмі добра памятаю: у цяжкія часы ваш Прэзідэнт заўсёды падстаўляў плячо беларускай дзяржаве. Мы гэта ўсё вельмі добра памятаем, і мы гатовы, калі зможам нешта зрабіць для Азербайджана, гэта зрабіць — для таго, каб ваш народ жыў у бяспецы, каб дзяржава развівалася, а Азербайджан, яго народ, быў паспяховай дзяржавай, каб даходы насельніцтва раслі. Мы будзем ставіць сабе толькі гэтыя высакародныя мэты.

Па словах Прэзідэнта, умацоўваць абарону — гэта натуральна і неабходна, для таго каб Азербайджан адчуваў сябе гэтак жа спакойна, надзейна.

— Мы разам з вамі працуем у гэтым плане і будзем працягваць працаваць, — запэўніў кіраўнік дзяржавы.

У тэму

Генерал-палкоўнік Закір Гасанаў, міністр абароны Азербайджана:

— Азербайджан і Беларусь — вельмі блізкія і сяброўскія краіны. Ва ўсіх абласцях ідзе супрацоўніцтва. У ваеннай сферы яно таксама развіваецца вельмі імкліва. Гэта пытанні і абмену вопытам, і ваеннага будаўніцтва, і, безумоўна, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. Апошняе мы ацэньваем вельмі высока. Узброеныя сілы Азербайджана карыстаюцца ўзбраеннем і тэхнікай вытворчасці Рэспублікі Беларусь. З поўнай адказнасцю міністра абароны заяўляю: гэта высакаякаснае ўзбраенне.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Кірункі супрацоўніцтва вызначае час

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».