Вы тут

Гаспадары аграсядзіб змогуць ладзіць банкеты


А рамеснікі — прадаваць свае творы ў майстэрнях.

Работа па стымуляванні дзелавой актыўнасці і выключэнні залішніх патрабаванняў, што прад'яўляюцца да суб'ектаў гаспадарання, праводзіцца ў краіне па даручэнні кіраўніка дзяржавы. У яе рамках падрыхтаваны і падпісаны Прэзідэнтам два новыя ўказы — «Аб развіцці аграэкатурызму» і «Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамесніцкай дзейнасці», паведамляе прэс-служба беларускага лідара.


Фота: emip.ru

Указ №365 «Аб развіцці аграэкатурызму» замацоўвае права грамадзян, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і маюць зямельныя ўчасткі, прадастаўленыя для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, займацца аграэкатурызмам без змены мэтавага прызначэння гэтых зямельных участкаў. Раней аказваць паслугі ў сферы аграэкатурызму маглі выключна грамадзяне, якія маюць у карыстанні зямельныя ўчасткі, прызначаныя для вядзення ўласнай падсобнай гаспадаркі.

Суб'ектам аграэкатурызму даецца права аказваць шырокі шэраг дадатковых паслуг, спадарожных гэтаму віду дзейнасці, у тым ліку праводзіць прэзентацыі, юбілеі, банкеты.

Жылы дом, неабходны для размяшчэння гасцей, згодна з Указам, можа належаць як непасрэдна грамадзяніну, які аказвае паслугі ў сферы аграэкатурызму, так і членам яго сям'і. Пры гэтым таксама дапускаецца ўзвядзенне гасцявых домікаў, якія не падлягаюць уключэнню ў жыллёвы фонд.

Указам №364 «Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамесніцкай дзейнасці» максімальна пашыраецца пералік відаў рамесніцкай дзейнасці, якія грамадзяне маюць права ажыццяўляць па заяўным прынцыпе без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. У названы пералік уключаны ўсе віды творчасці, якія ажыццяўляюцца на аснове ручной працы.

Удакладняюцца месцы і спосабы рэалізацыі рамеснай прадукцыі. Акрамя продажу сваіх вырабаў на рынках, кірмашах і ў іншых месцах, вызначаных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, рамеснікі змогуць прадаваць свае вырабы непасрэдна ў майстэрнях, дастаўляць і перасылаць прадукцыю пакупнікам па ўказаным ім адрасе.

Рамеснікі таксама змогуць рэкламаваць сваю прадукцыю, у тым ліку ў інтэрнэце.

Загаловак у газеце: Умовы для самазанятасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як «маленькая «Заря» распальвала партызанскі рух на Брэстчыне

Як «маленькая «Заря» распальвала партызанскі рух на Брэстчыне

У 1943—1944 гадах легендарнай Хаваншчыны (Івацэвіцкі раён) немец баяўся як агню.

Культура

Андрэй Куціла: У параўнанні з ігравым  дакументальнае кіно — несумленнае

Андрэй Куціла: У параўнанні з ігравым дакументальнае кіно — несумленнае

Заўтра ў харвацкай сталіцы пачынаецца міжнародны фестываль дакументальнага кіно ZаgrеbDох, у асноўны конкурс якога адабраны і фільм беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы Summа.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Піць — хваробу лячыць...

Эканоміка

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Рынак нерухомасці заўсёды нестабільны перад значнымі мерапрыемствамі, якія прыцягваюць турыстаў.