Вы тут

Грамадскія арганізацыі ратуюць прыроду


Іх вялікую ролю ў гэтым пытанні адзначыла Таццяна КАНАНЧУК, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы. Яна расказала, што «на сёння менавіта дзякуючы грамадскім арганізацыям, такім як «Ахова птушак Бацькаўшчыны», «Багна» і іншым, робіцца вельмі шмат для захавання ландшафтнай і біялагічнай разнастайнасці ў нашай рэспубліцы».


У 2010 годзе ў Беларусі плошча прыродных тэрыторый, якія асабліва ахоўваюцца, складала 7,7% тэрыторыі краіны. Сёння гэта лічба падрасла да 8,6%. У планах давесці яе да 8,8% — гэта міжнародны паказчык, які характарызуе добрую ўстойлівасць ландшафтнай і біялагічнай разнастайнасці. Такія планы былі агучаны падчас круглага стала «Захоўванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці як складнікаў устойлівага развіцця», які прайшоў у Палаце прадстаўнікоў. Яго правялі ў рамках падрыхтоўкі законапраекта аб прыродных тэрыторыях, якія асабліва ахоўваюцца.

Таццяна Кананчук, чыя камісія непасрэдна распрацоўвае гэту ініцыятыву, растлумачыла, што новая рэдакцыя будзе адпавядаць тым глабальным экалагічным выклікам і антрапагенным нагрузкам, з якімі сёння сутыкаецца прырода. «Функцыянаванне асабліва ахоўных прыродных тэрыторый — гэта вельмі важны момант, таму што менавіта на іх ствараюцца ўмовы для таго, каб не знікалі віды дзікіх жывёл, дзікарослых раслін, для таго, каб функцыянавалі нашы экасістэмы», — адзначыла старшыня камісіі.

Удасканаленне заканадаўства датычыцца не толькі новага законапраекта: наперадзе магчымае ўнясенне пэўных змяненняў і ў Лясны кодэкс. У рамках круглага стала прапанавалі разгледзець новую класіфікацыю прыродных тэрыторый, якія асабліва ахоўваюцца. Да таго ж, як адзначыла Таццяна Кананчук, вельмі важна захаваць баланс: не нашкодзіць біяразнастайнасці і развіваць выкарыстанне тэрыторый, напрыклад, як аб'ектаў экатурызму.

Прыцягненне партнёраў да заканатворчай дзейнасці ў справе аховы прыроды дае магчымасць абмяняцца вопытам па розных пытаннях. Напрыклад, дырэктар грамадскага аб'яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Аляксандр Вінчэўскі расказаў, што ў Літве існуюць заказнікі, дзе ахоўваюцца менавіта глебы: яны больш за стагоддзе не былі закрануты чалавечай дзейнасцю. У Беларусі на сёння няма ні аднаго такога заказніка.

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».