Вы тут

У Наваполацку пачалі выкарыстоўваць заглыбленыя кантэйнеры


Тэхналогія заглыбленага назапашвання і часовага захоўвання бытавога смецця зручная і эканамічна абгрунтаваная. Дзякуючы палімерным матэрыялам эксплуатацыя разлічана на дзесяцігоддзі.


— Асноўны прынцып гэтага метаду заключаецца ў вертыкальным размяшчэнні кантэйнера, які на 2/3 знаходзіцца пад зямлёй, — кажа галоўны інжынер Біямехзавода бытавых другасных рэсурсаў Вадзім КУЛЯШОЎ. — У Расійскай Федэрацыі мы закупілі за кошт сродкаў абласнога бюджэту 17 такіх кантэйнераў. Тэхналогія захоўвання смецця ў іх у першую чаргу зніжае затраты на абслугоўванне. Адзін заглыблены кантэйнер аб'ёмам 5 метраў кубічных замяняе 4—6 звычайных металічных, што павялічвае аб'ём сабранага смецця і змяншае колькасць разгрузак. Інтэрвал руху смеццявозаў павялічваецца, а гэта спрыяльна адбіваецца на кошце абслугоўвання.

Канструкцыя кантэйнераў дазваляе зменшыць плошчу, якую яны займаюць. Дыяметр люка для загрузкі адходаў невялікі — 500 мм, ёсць накрыўка, якая выключае распаўсюджванне смецця па ўсёй тэрыторыі. Асноўная частка бака знаходзіцца пад зямлёй, а значыць, падтрымліваецца пастаянная тэмпература, смецце не замярзае зімой і не гніе летам. Немагчыма і гарэнне смецця — ёсць сістэма пажаратушэння. Адсутнічаюць староннія пахі, выключаецца магчымасць трапляння ападкаў.

Зараз падыходзяць да завяршэння ўпарадкаванне і падрыхтоўка да эксплуатацыі кантэйнерных пляцовак. Яны будуць мець сучасныя дызайн і эстэтычны выгляд. Вакол кантэйнераў лёгка падтрымліваць чысціню.

Для выгрузкі смецця прадпрыемства набывае ўніверсальны смеццявоз у камплектацыі з спецыяльнай устаноўкай, канструкцыя якой дазваляе нават не пад'язджаць ушчыльную да месца
выгрузкі.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Чыста, эканамічна і... не пахне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?