Вы тут

Учора ў Мінску адкрыўся ХХІІ Беларускі энергетычны і экалагічны форум


У першы дзень форуму пачынае работу Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра» (ЕnеrgуЕхро), выстаўка тэхналогій для нафтахімічнай галіны Оіl & Gаs Tесhnоlоgіеs, святлотэхнічнай прадукцыі «Экспасвятло», «Атамэкспа-Беларусь», «Водныя і паветраныя тэхналогіі», «ЭкспаГорад». На мерапрыемстве прадстаўлена сучаснае абсталяванне і тэхналогіі для вытворчасці і размеркавання электрычнай і цеплавой энергіі, аўтаматызаваныя сістэмы і рэсурсазберагальныя тэхналогіі.


Выстаўка ЕnеrgуЕхро традыцыйна прыцягвае ўвагу вядучых беларускіх і сусветных вытворцаў абсталявання, тэхналогій і матэрыялаў для энергетыкі, экалогіі, энергазберажэння, электратэхнікі і з'яўляецца адной з самых буйных па гэтай тэматыцы ў краінах СНД і Балтыі. Сёлета ў ёй прымае ўдзел каля 300 арганізацый з 16 краін свету.

— За апошнія некалькі гадоў выстаўка значна пашырылася не толькі тэрытарыяльна, але і тэматычна. З'яўляюцца новыя раздзелы і кірункі, якія абмяркоўваюцца ў рамках Беларускага энергетычнага і экалагічнага кангрэса, — сказаў на адкрыцці форуму намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка.

Міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык паведаміў, што больш за 20 гадоў форум з'яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў развіцця энергетыкі і экалогіі, павышэння энергаэфектыўнасці, вывучэння сусветнага вопыту. Гэтае мерапрыемства накіравана на ўкараненне інавацыйных тэхналогій, умацаванне ўзаемавыгаднага і доўгатэрміновага супрацоўніцтва беларускіх і замежных прадпрыемстваў і кампаній, прыцягненне ў краіну інвестыцый.

* * *

Адказваючы на пытанні журналістаў, Уладзімір Сямашка адзначыў, што тарыфы на электраэнергію для рэальнага сектара эканомікі да 2020—2021 гадоў могуць знізіцца на 30%. «Мы ставім задачу зніжэння кошту спажываных нашай эканомікай энергарэсурсаў з цяперашніх 11,3 цэнта за кВт. гадз. да 7,8—7,9 цэнта за кВт. гадз. Гэта задача з улікам запуску атамнай электрастанцыі.

Віцэ-прэм'ер таксама анансаваў зніжэнне тарыфаў на электраэнергію для энергаёмістых прадпрыемстваў, якія рэалізуюць інвестпраекты. «Практыку зніжэння тарыфаў, перш за ўсё для энергаёмістых праблемных прадпрыемстваў, якія рэалізуюць інвестпраекты, мы працягнем у наступным годзе. Рыхтуюцца пералікі такіх прадпрыемстваў, яны разглядаюцца ў сакавіку. Думаю, літаральна да канца месяца мы гэтыя падыходы зацвердзім», — растлумачыў ён. Акрамя таго, для ўсіх спажыўцоў у рэальным сектары эканомікі ў будучыні плануецца на 0,6 цэнта знізіць тарыф на электраэнергію.

А яшчэ Уладзімір Сямашка паведаміў, што Беларусь і Расія да 15 лістапада плануюць абмеркаваць фарміраванне формулы цаны на газ, якая будзе дзейнічаць з 2020 года.

«Да гэтага часу мы мяркуем правесці чарговую сустрэчу, дзе расійскі бок прапануе нам формулу цэнаўтварэння на газ. Мы ўжо правялі з віцэ-прэм'ерам Расіі Аркадзем Дварковічам тры сустрэчы, гэта будзе чацвёртая. Рухаючыся да збліжэння, мы павінны выйсці на ўзаемапрымальную формулу. Пакуль ёсць пытанні, але гэта рабочыя моманты. Як паказаў папярэдні вопыт, мы ўсё ж такі знайшлі рашэнне на гэтыя тры гады — 2017—2019», — сказаў Уладзімір Сямашка. Ён нагадаў, што ў 2018 годзе цана газу для Беларусі складзе 129 долараў за 1 тысячу кубічных метраў, у 2019-м — 127 долараў незалежна ад кан'юнктуры рынку нафты і газу.

Міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык у сваю чаргу падкрэсліў, што маштабная мадэрнізацыя аб'ектаў энергетыкі, якая планамерна праводзіцца пры рэалізацыі дзвюх дзяржаўных праграм, дасягнула запланаваных вынікаў. «Спажыўцы Беларусі не адчуваюць недахопу ў электрычнай і цеплавой энергіі, няма перабояў у забеспячэнні прыродным і звадкаваным газам. Пры гэтым наша краіна выступае надзейным партнёрам у галіне транзіту энергетычных рэсурсаў, з'яўляецца актыўным удзельнікам праектаў зніжэння выкідаў на энергетычных аб'ектах, дасягнула самых высокіх на постсавецкай прасторы паказчыкаў у галіне рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў», — адзначыў міністр. За апошнія пяць гадоў удзельны расход умоўнага паліва на водпуск электраэнергіі зніжаны на 33,9 грам умоўнага паліва на кВт. гадз. і склаў па выніках 2016 года 230 грам умоўнага паліва на кВт. гадз., а сёння дасягнуў узроўню 225 грам умоўнага паліва на кВт. гадз.

Работа па мадэрнізацыі галіны працягваецца. Сярод уведзеных сёлета аб'ектаў, дзве самыя буйныя ў краіне гідраэлектрастанцыі — Віцебская ГЭС (40 МВт) і Полацкая ГЭС (21 МВт), а таксама высокаэфектыўны парагазавы блок на Гомельскай ЦЭЦ-1 (35 МВт).

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: І стане электраэнергія таннейшая

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».