Вы тут

Міліцэйскую аперацыю прыйшлося правесці ў Петрыкаўскім раёне


Міліцэйскую аперацыю прыйшлося правесці ў Петрыкаўскім раёне, каб злавіць грамадзяніна, які спакусіўся на два спінінгі і іншыя рыбалоўныя прылады аднаго з мясцовых жыхароў, расказаў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Ігар Грышкевіч.


У вёсцы Снядзін у інваліда нехта выдзер дошкі з веранды, каб украсці вуды. Для рыбака, які жыве ў аддаленасці ад райцэнтра, гэта цэлае гора. У кола падазраваных трапіў 28-гадовы мясцовы жыхар, які нядаўна вярнуўся на волю пасля калоніі строгага рэжыму. Мужчына здагадваўся, што яго будуць шукаць, і прымаў меры канспірацыі. Праваахоўнікі некалькі дзён спрабавалі злавіць злодзея, але той пры сустрэчы знікаў у зарасніках і хмызняках. Урэшце, як паведаміў оперупаўнаважаны аддзела крымінальнага вышуку Петрыкаўскага РАУС Яўгеній Жукавец, прыйшлося арганізаваць аблаву з сабакам. Міліцыянеры і дружыннікі прадбачліва акружылі населены пункт адразу з некалькіх бакоў. Менавіта гэта прынесла плён. Калі зладзюжку спужалі ў адным месцы, ён выскачыў у іншым — проста на аператыўнікаў. Цяпер выкрадальнік вудаў атрымае не толькі за крадзеж. У «залік» яму пойдзе і непагашаная судзімасць.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Прайшла аблава на «ваўка»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».