Вы тут

Насельніцтва здае валюту


Беларусы ў верасні прадалі наяўнай валюты на 629,4 млн долараў. Купілі ж у абменніках усяго на суму да 407,5 млн долараў. Пры гэтым ужо дваццаць месяцаў нашы людзі застаюцца чыстымі прадаўцамі наяўнай валюты, паведамляецца ў матэрыялах Нацбанка Беларусі.


Такім чынам, у верасні чысты продаж наяўнай валюты склаў 221,9 млн долараў. Увогуле, статыстыка рэгулятара сведчыць аб тым, што з пачатку года насельніцтва прадало наяўнай і безнаяўнай валюты на 6,177 млрд долараў у эквіваленце, а набыла — 4,59 млрд долараў. Чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі склаў 1,587 млрд долараў.

З суб'ектамі гаспадарання сітуацыя з валютай крыху іншая. Прадпрыемствы ў верасні зноў сталі чыстымі пакупнікамі, прадаўшы 13,410 млрд долараў і купіўшы 13,841 млрд долараў.

Частка прададзенай грамадзянамі валюты — гэта назапашаныя дэпазіты. Па звестках Нацбанка, летась валютныя дэпазіты фізічных асоб скараціліся на 9,5%, ці амаль на 800 млн долараў.

Як адзначаюць эксперты, у насельніцтва пры зніжэнні ўзроўню даходаў захоўваецца звычка да спажывання, а ў выніку трацяцца зберажэнні. Пры гэтым летам абазначыліся станоўчыя тэндэнцыі ў заработнай плаце. У прыватнасці, сярэдні заробак расце ўжо пяць месяцаў запар. Між іншым за ўвесь мінулы год беларусы прадалі наяўнымі на чыстай аснове 2,441 млрд долараў у эквіваленце, паспрыяўшы прыкметнаму павелічэнню золатавалютных рэзерваў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.