Лесавод і мастак па адукацыі Максім АХМЕЦЬЯНАЎ кожны год, калі пачынаецца залатая восень, паднаўляе малюнак, які намаляваў на сцяне свайго дома яшчэ шэсць гадоў таму. Гэты сімвал ведае кожны жыхар Дзісны.
— Калісьці тут рос вялікі стары клён, які ўпрыгожваў не толькі наш падворак, але і ўсю цэнтральную вуліцу горада, — кажа Максім Максімавіч. — У гонар дрэва, якое з-за аварыйнасці давялося спілаваць, я і пакінуў гэтую памятку.
Паглядзець на работу дзісненскага мастака спынілася жыхарка горада, сацыяльны работнік Ядвіга КАЗЛОЎСКАЯ.
Фота Анатоля КЛЕШЧУКА
Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве
Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.