Вы тут

БЧ правядзе фестываль тэатральнага майстэрства "Тэатральная восень"


Мерапрыемства, прымеркаванае да 155-годдзя Беларускай чыгункі, адбудзецца на базе Культурна-спартыўнага цэнтра (КСЦ) Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі 20-21 кастрычніка. Фестываль праводзіцца сярод тэатральных калектываў аматарскай мастацкай творчасці арганізацый беларускай магістралі. Яны прадставяць аднаактавыя або шматактавыя спектаклі, або тэатралізаваныя кампазіцыі замежных і айчынных аўтараў, сярод якіх Андэрсан, Распуцін, Чэхаў, Бялоў, Шынкарэнка, Пятроў-Пірьян і іншыя, паведамілі ў прэс-службе магістралі.


Фота: compassphs.com

Адкрыецца фестываль 20 кастрычніка спектаклем народнага тэатра Брэсцкага КСЦ “У кожнага свая зорка”. Сваю работу прадставіць народны тэатр “Сінтэз” Віцебскага КСЦ — спектакль “Стомлены д'ябал”. Два спектаклі Мінскага КСЦ, сярод якіх “Прынцэса на гарошыне” ў выкананні ўзорнага тэатра лялек сталічнага Палаца культуры і спорту і спектакль народнага тэатра Аршанскага ДКЖ “Жаночы размова”. Завершыцца першы фестывальны дзень спектаклем народнага тэатра “Золак” Магілёўскага КСЦ “Магілёўская юшка”.

Праграма другога дня фестывалю будзе прадстаўлена спектаклем народнага тэатра Брэсцкага КСЦ “Цешча напракат”, некалькімі мініяцюрамі Баранавіцкага КСЦ і спектаклем тэатр-студыі “Класік” Гомельскага КСК “Мемуары гарадоў”.

Па выніках фестывалю тэатральныя калектывы будуць узнагароджаны памятнымі падарункамі і дыпломамі па намінацыях: “За арыгінальнасць рэжысуры", "За лепшае сцэнічнае ўзаемадзеянне ў акцёрскім калектыве”, “Лепшае сцэнічнае рашэнне твораў нацыянальнай драматургіі”, “Лепшая сцэнаграфія”, “Лепшая мужчынская роля”, “Лепшая жаночая роля”, “Лепшая мужчынская роля другога плана”, “Лепшая жаночая роля другога плана”, "Паспяховы дэбют". У рамках фестывалю прадугледжана правядзенне творчага “круглага стала” кіраўнікоў тэатральных калектываў і членаў журы.

Даведка. У цяперашні час у падраздзяленнях культуры Беларускай чыгункі працуюць 44 калектывы аматарскай мастацкай творчасці, якія маюць званні: “заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” — 5 калектываў, “узорны” — 11 калектываў, “народны” — 28 калектываў. Усяго ў іх займаюцца больш як 1250 чалавек.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».