Вы тут

Дзень нараджэння бонсцікаў прайшоў у Мінску


Роўна год споўнілася ад з'яўлення новых куміраў беларускіх хлопчыкаў і дзяўчынак. 3 гэтай нагоды ў парку Горкага прайшоў дзень нараджэння бонсцікаў. Дзіцячыя святы наладзілі і ва ўсіх абласных гарадах краіны. Імяніннікаў на свяце было шмат — усе 24 героі новай калекцыі. Трэцяя па ліку калекцыя адразу прывабіла не толькі дзяцей, але і дарослых — героі ў выглядзе садавіны і агародніны здаліся бацькам больш мілымі і карыснымі.


— Морква, цыбуля, бульба, банан, яблык — дзеткам прасцей растлумачыць, што гэта і навошта, — радаваліся на свяце мамы.

Вось каля лавачкі сабраліся людзі і мяняліся «паўторкамі», іншыя сыходзілі да стала з карткамі і святочнымі каўпачкамі. На маленькіх паштоўках трэба было напісаць віншаванне. Пазней гэтыя карткі разам з шарыкамі запускалі «ў космас».

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара

Загаловак у газеце: Патаціц, Кумба і Лёма

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?