Вы тут

ЗША выходзяць са складу ЮНЕСКА


ЗША выходзяць са складу Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА), паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на заяву Дзярждэпартамента.


"12 кастрычніка 2017 года Дзярждэпартамент паведаміў генеральнаму дырэктару ЮНЕСКА Ірыне Бокавай аб рашэнні ЗША выйсці з арганізацыі і аб намеры стварыць пастаянную місію наглядальнікаў у ЮНЕСКА", - гаворыцца ў заяве.

ЗША растлумачылі гэты крок запазычанасцю па членскіх узносах, неабходнасцю рэформы арганізацыі і "антыізраільскай перадузятасцю".

Паводле слоў начальніка прэс-службы Дзярждэпартамента Хезер Наўэрт, гэта рашэнне ўступае ў сілу 31 снежня 2018 года.

Кіраўнік ЮНЕСКА Ірына Бокава выказала шкадаванне наконт рашэння Вашынгтона.

У 2011 годзе Вашынгтон адмовіўся фінансаваць ЮНЕСКА пасля прыняцця ў яе рады Палесціны. Гэтак жа зрабіў і Ізраіль, у выніку чаго арганізацыя пазбавілася 22 працэнтаў свайго фінансавання.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?