Вы тут

Беларусы рыхтуюцца да Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў


Не згубіцца на міжнароднай пляцоўцы, падкрэсліць сваю нацыянальную ідэнтычнасць і не забыцца пра Еўрагульні-2019. Такія задачы сёння стаяць перад беларускімі дэлегатамі XІX Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў, які стартуе ў Сочы ўжо ў канцы гэтага тыдня.


Над тым, як прадставіць Беларусь на маштабнай выставе, што пройдзе падчас мерапрыемства, працуюць вядучыя маладзёжныя арганізацыі краіны. Па плане арганізатараў усе ахвотныя не проста павінны пазнаёміцца з шматвяковай культурай, турыстычным і эканамічным патэнцыялам Беларусі, але і атрымаць станоўчыя эмоцыі ад пастаяннага інтэрактыву.

Як расказаў старшыня Маладзёжнага савета Федэрацыі прафсаюзаў Арцём Ігнаценка, на нацыянальнай выставе, якая будзе працаваць у працэсе фестывалю, удзельнікі пастараюцца раскрыць нашу краіну максімальна і шматвектарна. «У рамках нашых праектаў будзе прадстаўлена «Беларусь у мініяцюры». На цэнтральнай выставачнай стойцы будуць дэманстравацца мініяцюры Мірскага, Нясвіжскага замкаў, Нацыянальнай бібліятэкі. Кожны ахвотны зможа сабраць мадэлі ўсіх гэтых аб'ектаў. Праект «Беларусь замкавая» дазволіць кожнаму ўдзельніку «прайсціся» па нашых замках з дапамогай акуляраў віртуальнай рэальнасці. Запланавана і зона беларускай гасціннасці, дзе ўсе ахвотныя змогуць прадэгуставаць прадукты нашай краіны. Акрамя таго, мы правядзём віктарыну «Пазнаем Беларусь разам», — распавёў Арцём Ігнаценка.

У сваю чаргу кансультант Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Рыта Арцёмава паведаміла, што беларускія піянеры прадставяць на фестывалі ў Сочы піянерскі талісман. Маленькае зубраня — мяккая цацка, з нацыянальным каларытам. «Кожны ахвотны зможа прышыць да цацкі кавалак з тасьмы з выявай эмблемы піянерскай арганізацыі і пакінуць сабе гэты сувенір на памяць», — расказала Рыта Арцёмава.

XІX Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў пройдзе з 14 па 22 кастрычніка ў Сочы. Мерапрыемства абяцае сабраць больш за 20 тысяч удзельнікаў са 150 краін свету.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Фота bsu.ru

Загаловак у газеце: Сябе паказаць...

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.