Вы тут

Першы беларускі філасофскі кангрэс пройдзе з 18 па 20 кастрычніка


Першы беларускі філасофскі кангрэс «Нацыянальная філасофія ў глабальным свеце» пройдзе з 18 па 20 кастрычніка з удзелам прадстаўнікоў 20 краін. Па маштабнасці з гэтым мерапрыемствам зможа сапернічаць толькі ІІ з'езд беларускіх вучоных, правядзенне якога запланавана на снежань.


Па словах дырэктара Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Анатоля ЛАЗАРЭВІЧА, першапачаткова кангрэс планаваўся як падзея рэспубліканскага маштабу, але хутка стала зразумела, што да гэтага форуму ёсць вялікі міжнародны інтарэс. Арганізатары атрымалі 800 заявак ад ахвотных да яго далучыцца, але, улічваючы ўмяшчальнасць вялікай залы Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, змаглі задаволіць з іх толькі 500. Яшчэ 200 чалавек будуць удзельнічаць завочна, даслаўшы на кангрэс свае стэндавыя даклады.

Прыкладна палова ўдзельнікаў — гэта прадстаўнікі айчыннай навукі: беларускія філосафы, палітолагі, культуролагі, сацыёлагі. Астатнія — прадстаўнікі філасофскай эліты з краін блізкага і далёкага замежжа.

Падчас кангрэса 19 кастрычніка будзе адкрыты Беларуска-кітайскі даследчы цэнтр філасофіі і культуры пры Нацыянальнай акадэміі навук. «Ён будзе спрыяць інтэнсіфікацыі кантактаў паміж нашымі навуковымі ўстановамі, а таксама будаўніцтву Эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Традыцыйна ў першую чаргу пад увагу бярэцца эканамічны складнік, але мы перакананыя, што цудоўная ідэя будзе прабуксоўваць, пакуль мы не падключым патэнцыял гуманітарнай навукі», — падкрэслівае Анатоль Лазарэвіч.

Прыедзе ў Мінск з Італіі і Генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі філасофскіх таварыстваў прафесар Скаранціна — ключавая фігура ў філасофскай навуцы, арганізатар сусветных філасофскіх форумаў.

Кангрэс будзе праходзіць адначасова на трох буйных пляцоўках: у Нацыянальнай акадэміі навук (інстытутах філасофіі, гісторыі і Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН), у Беларускім дзяржаўным універсітэце і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

— У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў філасофскага кангрэса апынуцца праблемы сучаснага тэхнагеннага грамадства, новых тэхналогій, праблема выбару паміж натуральным і штучным інтэлектам, паміж чалавекам і робатам, — паведаміў Анатоль Лазарэвіч. — Мы жывём цяпер у іншай сістэме каштоўнасцей і каардынат. Сучаснае грамадства называюць грамадствам на рызыкі, таму што незразумела, па якой канфігурацыі яно развіваецца. Адзін з прадстаўленых на кангрэсе дакладаў якраз будзе называцца «Куды рухаецца сучасная цывілізацыя?». Яго аўтар, выкарыстоўваючы матэматычнае мадэляванне, агучыць розныя магчымыя варыянты і стратэгіі развіцця чалавецтва...

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Куды рухаецца «грамадства рызыкі»?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».