Вы тут

Дажджліва і ветрана будзе ў выхадныя


Дажджліва і ветрана будзе ў нашай краіне ў выхадныя, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Атлантычныя цыклоны, што рухаюцца на поўначы ад нашай краіны, прынеслі дажджы і парывісты вецер. Месцамі ўжо дасягнута месячная норма ападкаў.

Захаваецца моцны парывісты вецер і ў суботу. Не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў. Тэмпература паветра ўначы складзе 3—9 цяпла, удзень — ад плюс 6 да плюс 12 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 13—15 цяпла.

На большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы і ўначы ў нядзелю. А ўдзень вільгаці будзе менш і выгляне сонца, але часам не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў і парывістага ветру. Уначы — 7—12 цяпла, па паўночным усходзе — каля плюс 5 градусаў. Удзень — ад плюс 10 да плюс 15 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах — да 17 цяпла.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, і ў панядзелак у некаторых раёнах, пераважна па паўночным усходзе, пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 4—9 цяпла, удзень — ад плюс 9 да плюс 15 градусаў. У паўднёва-заходніх раёнах уначы будзе цяплей, тэмпература паветра чакаецца ад плюс 10 да плюс 12 градусаў. Удзень тут будзе ўвогуле камфортна — да плюс 16—18 цяпла. У аўторак у некаторых раёнах, пераважна па паўночным усходзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ізноў чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе 6—12 цяпла, а ўдзень — плюс 10—16 градусаў, а па поўдні ўвогуле да 17—18 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Моцны вецер і сыра

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».