Вы тут

Правы мам-адвакатаў


Бясплатныя кансультацыі шматдзетным мамам на працягу тыдня з 9 па 14 кастрычніка па ўсёй Беларусі аказвалі супрацоўнікі органаў Мінюста, а таксама натарыусы і адвакаты. А з 23 кастрычніка своеасаблівы падарунак атрымаюць усе мамы-адвакаты, якія збіраюцца ў дэкрэт — яны змогуць прыпыняць дзейнасць сваёй ліцэнзіі.


— Мы ставімся з асобым піетэтам да свята маці, бо 80% супрацоўнікаў органаў юстыцыі — жанчыны, — заўважыў Сяргей ЗАДЗІРАН, першы намеснік міністра юстыцыі Беларусі. — Дарэчы, адна з 24 мінчанак, узнагароджаных сёлета Ордэнам маці, — Вольга Растаргуева, натарыус Мінскай натарыяльнай акругі. Так што органы юстыцыі не толькі юрыдычным словам, але і практычнай справай удзельнічаюць у станаўленні інстытута мацярынства і дзяцінства.

Ён дадаў, што нарматыўны складальнік у забеспячэнні праваў маці ў заканадаўстве таксама не пакідаецца без увагі. Змены ў закон аб адвакатах і іх дзейнасці з 23 кастрычніка ліквідуюць, напрыклад, важны прабел у працы адвакатаў-жанчын — дазволяць ім перапыняць дзеянне ліцэнзіі на час, калі яны выхоўваюць дзіця да трох гадоў.

Маючы ліцэнзію, адвакат павінен ажыццяўляць адпаведную дзейнасць. Калі ён гэтага не робіць — яму прыйдзецца тлумачыць, чаму ён не займаецца адвакацкай практыкай. Падстаў жа патлумачыць, што жанчына-адвакат не працуе, бо гадуе дзіця, няма, бо на адвакатаў не распаўсюджваецца працоўнае заканадаўства, яна проста не можа аформіць дэкрэт.

— Калі жанчыны іншых прафесій сыходзяць у адпачынак па дагляду дзіцяці да трох гадоў, за імі захоўваюцца іх працоўныя месцы. А што рабіць з адвакатамі-маці — заставалася вялікім пытаннем, — адзначыў Сяргей Задзіран. — Магчымасць прыпыняць дзейнасць цяпер дазволіць жанчыне-адвакату, атрымліваць дапамогу ў поўным аб'ёме, вярнуўшыся з дэкрэту, уліцца ў прафесію без усялякіх дадатковых працэдур і стажыровак.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.