Вы тут

Якое адзенне нашы спартсмены будуць насіць на Гульнях у Карэі?


У Міністэрстве спорту і турызму прадэманстравалі ўзоры мадэляў парадна-грамадзянскай формы для беларускіх спартыўных дэлегацый, якія ўдзельнічаюць у ХХІІІ зімовых Алімпійскіх гульнях і ХІІ зімовых Паралімпійскіх гульнях 2018 года ў Пхёнчхане.


Узоры прапанаванай формы прадставілі дызайнер Юлія Латушкіна і спецыялісты «Беллегпрама». Кожны адстойваў сваю мадэль, падкрэсліваючы, што адзенне камфортнае, арыгінальнае, глядзіцца стыльна, з выкарыстаннем сучасных матэрыялаў і тэхналогій, а таксама нацыянальных матываў у выглядзе вышывак і арнаментаў. Пасля дыскусіі было адзначана, што выканаўцы ў самыя кароткія тэрміны з пастаўленай задачай справіліся паспяхова. Мяркуецца, што ў найбліжэйшы час узоры адзення для беларускіх спартыўных дэлегацый будуць прадстаўлены кіраўніку дзяржавы, Прэзідэнту Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандру Лукашэнку.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел: першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, яго першы намеснік Вячаслаў Дурноў, намеснік міністра Аляксандр Бараўля, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Андрэй Асташэвіч, а таксама кіраўнікі рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі і федэрацый па зімовых відах спорту.

Нагадаем, пры вырабе парадна-грамадзянскай формы адзення заказчыкам выступае Мінспорту, а спартыўнага — НАК, які ўжо не першы год супрацоўнічае з літоўскай фірмай Audіmas.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Камфортна, стыльна і арыгінальна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».