Вы тут

УЕФА зацвердзіла фармат і рэгламент новага турніру для зборных


Ён пачнецца ў верасні 2018 года, а створаны, як адзначаюць прадстаўнікі УЕФА, для таго каб падняць узровень і прэстыж футбола сярод нацыянальных зборных.


У ходзе кансультацый з УЕФА асацыяцыі і трэнеры зборных выказалі меркаванне, што таварыскія матчы не забяспечваюць належнай спартыўнай барацьбы. Чакаецца, што Ліга нацый УЕФА дасць зборным гульні больш высокага значэння і напалу, а таксама футбольны каляндар і структуру турніру, якая лепш падыходзіць для зборных. Ліга нацый заменіць большасць таварыскіх матчаў, але ў календары застануцца свабодныя даты для спарынгаў. Ініцыятары ідэі лічаць, што новы турнір павінен паменшыць нагрузку на гульцоў і клубы, бо паездак на таварыскія матчы стане менш, а нацыянальныя зборныя будуць рэгулярна гуляць з сапернікамі свайго ўзроўню.

Удзел у турніры возьмуць 55 зборных. Каманды падзеляць па чатырох лігах ( «A», «B», «C» і «D») у адпаведнасці з іх рэйтынгам на канец Еўрапейскай кваліфікацыі чэмпіянату свету 2018. У лізе «А» згуляюць 12 топ-зборных. Наступныя 12 трапяць у лігу «В», 15 наступных — у лігу «С», астатнія 16 — у лігу «D».

Па заканчэнні групавой стадыі адбору зборная Беларусі гарантавала сабе месца ў пуле «D». У ім будуць змагацца 16 еўрапейскіх зборных-аўтсайдараў — 4 групы па 4 каманды. Унутры груп кожная зборная згуляе з кожнай дома і на выездзе.

Па выніках групавых турніраў пераможцы квартэтаў будуць змагацца адзін з адным у плэй-оф, у якім будзе разыграна пуцёўка на топ-турнір (у стартавым розыгрышы гэта «білет» на EURO'2020).

Жараб'ёўка групавых спаборніцтваў намечана на 24 студзеня 2018 года. Беларусы пры гэтым трапяць у наймацнейшы кошык сярод «лузераў»: 1-ы кошык — Азербайджан, Македонія, Беларусь, Грузія; 2-і — Арменія, Латвія, Фарэры, Люксембург; 3-і — Казахстан, Малдова, Ліхтэнштэйн, Мальта; 4-ы — Андора, Косава, Сан-Марына, Гібралтар.

Пераможцы чатырох груп лігі «А» выйдуць у фінальную стадыю, якая пройдзе ў чэрвені 2019 года. Яна будзе складацца з паўфіналаў, матча за трэцяе месца і фіналу.

Пераможцы груп ліг «В», «С» і «D» атрымаюць павышэнне ў класе. Горшыя каманды ў групах ліг «А», «В» і «С» вылецяць у ніжэйшую лігу.

Такім чынам, еўрапейскія зборныя будуць змагацца альбо за перамогу ў Лізе нацый, альбо за выхад у дывізіён вышэй, альбо за захаванне месца ў сваім дывізіёне.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Усё пра футбольную Лігу нацый

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».