Зараснікі каля вёскі Раманаўка ў Ваўкавыскім раёне аблюбавалі для вытворчасці самагону два жыхары Гродзенскага раёна. Пры абследаванні гэтага ўчастка дзяржінспектары выявілі там шэсць прамысловых ёмістасцяў з брагай і два жалезныя катлы, а таксама саміх «вінаробаў».
Займаючыся самагонаварэннем, мужчыны парушылі цэлы шэраг правілаў, у тым ліку нанеслі шкоду прыродзе. Зліваючы адходы вытворчасці і распальваючы вогнішчы, яны знішчылі надглебавае покрыва на плошчы 45 квадратных метраў. Акрамя таго, паўсюль было раскідана бытавое смецце — мяшкі, папера, пластыкавая і шкляная тара. Парушальнікаў прыцягнуць да адказнасці адразу па некалькіх адміністрацыйных артыкулах. Як паведамілі ў Дзяржінспекцыі, за прычыненне шкоды прыродзе і засмечанне драўняна-хмызняковай расліннасці кожнаму з іх могуць прызначыць штраф да 40 базавых велічынь (920 рублёў), таксама давядзецца пакрыць суму шкоды — па адной базавай велічыні за кожны квадратны метр (1035 рублёў).
Сяргей РАСОЛЬКА
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.