Вы тут

Магчымасці сацыяльных сетак скарыстаюць дзеля адукацыі школьнікаў


Трэці год існавання праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» пачынаецца са змены фармату. Дагэтуль ініцыятыва была вядомая за кошт інтэрактыўных урокаў беларускай мовы і літаратуры для малодшых школьнікаў, куды ў якасці настаўнікаў запрашалі вядомых пісьменнікаў, паэтаў, акцёраў, тэлевядучых і спартсменаў Беларусі. Гэтым разам арганізатары вырашылі звярнуць увагу на сярэдні школьны ўзрост. Узнялі пытанне: чым можна зацікавіць вучняў 7—8 класаў, якія амаль увесь вольны час бавяць у сацыяльных сетках? Вось і адказ! Сёлета «Чытаем па-беларуску з velcom» пераходзіць у інтэрнэт-прастору як рэспубліканскі анлайн-конкурс для падлеткаў з усёй Беларусі. Такім чынам ініцыятыва прапаноўвае школьнікам новы погляд на беларускую літаратуру, а таксама на магчымасці сацыяльных сетак: іх можна выкарыстоўваць для адукацыі.


Ула­дзі­мір Ліп­скі ла­дзіць кон­курс для школь­ні­каў  пад­час прэ­зен­та­цыі пра­ек­та.

Каб узяць удзел у першым этапе праекта «Чытаем па-беларуску з velcom», сямі- і васьмікласнікі павінны запісаць відэа на дзве хвіліны, дзе яны дэкламуюць паэтычны альбо празаічны твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Можна выкарыстоўваць касцюмы і рэквізіт: падлеткаў заклікаюць праявіць творчыя здольнасці і зрабіць відэа ўнікальным, ацэняць нават рэжысёрскія навыкі і цікавы мантаж. Потым падключаюцца сацыяльныя сеткі: відэа неабходна змясціць на асабістай старонцы ва «УКантакце», Facebook альбо Іnstagram з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, да таго ж даслаць спасылку на публікацыю на афіцыйную паштовую скрыню конкурсу да 30 лістапада 2017 года. Пераможцамі першага этапу праекта стануць 30 аўтараў лепшых відэаролікаў з кожнай вобласці Беларусі. З лютага па красавік 2018 года зладзяць рэгіянальныя фіналы, дзе журы ацэніць жывыя выступленні канкурсантаў. У кожным рэгіёне абяруць пяцёрку пераможцаў, якія атрымаюць смартфоны і пяройдуць у вялікі рэспубліканскі фінал, што адбудзецца ў сталіцы ў маі. Лепшыя з лепшых стануць пераможцамі конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» і будуць узнагароджаныя смартфонамі Apple.

Прэзентацыю новага аблічча праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» зладзілі ў 136-й школе горада Мінска. У актавай зале расказалі пра ўмовы конкурсу і нагадалі вынікі папярэдніх ініцыятыў. Паразмаўляць са школьнікамі прыйшлі пастаянныя сябры праекта: пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раіса Баравікова, пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Ліпскі, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт. Творцы не збіраюцца парываць повязяў з праектам: раней яны праводзілі з дзецьмі заняткі па беларускай літаратуры ў якасці запрошаных настаўнікаў, а цяпер будуць ацэньваць работы ўдзельнікаў конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» у складзе журы.

Прыкладам для будучых удзельнікаў конкурсу сталі прадстаўнікі Беларусі на дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне» ў 2015 і 2017 гадах. Руслан Асланаў і Хелена Мерааі. Юнакі прачыталі са сцэны ўлюбёныя паэтычныя радкі і выступілі з беларускамоўнымі песнямі.

Дар'я ЧАРНЯЎСКАЯ

Фота арганізатараў

Загаловак у газеце: Літаратура праз Facebook

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?