Вы тут

Кнігу аб вытоках беларускай арміі прэзентавалі ў Мінску


Унікальную кнігу аб вытоках беларускай арміі – "Палігон. Гісторыя Скобелеўскага ваеннага лагера" – прэзентавалі ў Дзяржаўным музеі ваеннай гісторыі Беларусі


Філакартычнае  даследаванне, тэма якога ніколі дагэтуль не ўздымалася,  пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі ўбачыла свет у Выдавецкім доме "Звязда". Аўтарскі калектыў – калекцыянеры Уладзімір Ліхадзедаў і Уладзімір Пяфціеў, а таксама доктар царкоўнай гісторыі Гардзей Шчаглоў – расказалі пра невялікае поле пад Баранавічамі, якое ў канцы 19 стагоддзя стала эпіцэнтрам баявой падрыхтоўкі вайскоўцаў Рускай імператарскай арміі. Сёння, ужо на Абуз-Лясноўскім палігоне, або 230-м агульнавайсковым палігоне Узброеных Сіл, удасканальваюць сваё майстэрства ваеннаслужачыя сучаснай беларускай арміі.

– Дагэтуль гісторыяй палігонаў Расійскай імперыі на сур'ёзным узроўні ніхто не займаўся, – адзначае адзін з аўтараў выдання, вядомы калекцыянер, лаўрэат прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне" Уладзімір Ліхадзедаў. – Не выключэнне – і Скобелеўскі лагер. У кнізе выкарыстана ўнікальныя архіўныя матэрыялы, звыш сотні невядомых дагэтуль фотаздымкаў.

Дарэчы, за вялікі ўклад у захаванне нематэрыяльнай спадчыны, шырокую асветніцкую прапаганду ў гісторыі Беларусі і значныя дасягненні ў развіцці калекцыйнай справы Уладзімір Ліхадзедаў атрымаў падзяку ад міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча.

– Для нас, людзей у пагонах, вельмі знакава, калі вывучаецца ваенная гісторыя, а менавіта калі гэта тычыцца такога славутага палігона, – перакананы намеснік міністра абароны генерал-маёр Сяргей ПАТАПЕНКА. – Літаральна ў гэтым месяцы палігон адзначыць сваё 25-годдзе з моманту яго стварэння як палігона Узброеных Сіл Беларусі. Думаю, асабоваму складу будзе прыемна даведацца, што да такой даты выпушчана выдатная гістарычная кніга.       

А між тым аўтарскае даследаванне патрабуе ўвагі не толькі ваеннаслужачых. Ужо той факт, што летні лагер Мінскага гарнізона, пабудаваны ў 1892 годзе, ніколі не зачыняўся, сведчыць аб яго цікавай гісторыі. З моманту ўтварэння ён належаў войскам царскай арміі. У гады Першай сусветнай тут размяшчаўся палігон і лагер для немцаў. У міжваенны перыяд, калі тэрыторыя знаходзілася пад Польшчай, – гэта польскі вайсковы палігон, які падчас Другой сусветнай вайны пераўтварыўся ў канцэнтрацыйна-працоўны лагер для савецкіх грамадзян. Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут – палігон агульнасаюзнага значэння. Цяпер ён належыць нашай арміі.

У дарэвалюцыйны час Скобелеўскі лагер уяўляў сабой не проста палігон для манеўраў і вучэнняў, гэта быў жылы лагер са складанай інфраструктурай. Акрамя выглядаў самога палігона, на фотаздымках – шыкоўныя будынкі афіцэрскіх сходаў, манеўры, стрэльбы. Тут можна ўбачыць не толькі баявую падрыхтоўку войск Рускай арміі, а і тое, як узнагароджвалі лепшых вайскоўцаў, як быў наладжаны іх побыт, якім чынам афіцэры і салдаты бавілі вольны час. Адным словам, гэта не было замкнёнае жыццё ваеннага гарнізону – тут знаходзіліся цэлыя вуліцы, вельмі прыгожыя асабнякі афіцэрскіх сходаў, стаяла царква, у якой у тым ліку маліліся жыхары навакольных вёсак.  

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zviazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прыёмная кампанія: да чаго рыхтавацца?

Прыёмная кампанія: да чаго рыхтавацца?

Зроблены першы крок да аб'яднання экзаменаў.

Культура

Гурт Іrdorath: Наш пасыл - быць сапраўднымі і свабоднымі

Гурт Іrdorath: Наш пасыл - быць сапраўднымі і свабоднымі

Прыклад гісторыі, калі талент сам прабівае сабе месца пад сонцам.

Палітыка

Топ-5 дасягненняў Беларусі ў міжнародных адносінах

Топ-5 дасягненняў Беларусі ў міжнародных адносінах

Гэта не пачатак кнігі-антыўтопіі або фантастычнага фільма пра будучыню нашай планеты.

Грамадства

Міністр аховы здароўя расказаў пра стан медыцыны ў краіне

Міністр аховы здароўя расказаў пра стан медыцыны ў краіне

У 2019 годзе медыцынскую дапамогу ў Беларусі аказвалі на належным узроўні.